Дактрына Гедройца
Дактрына Гедройца або Дактрына Гедройца-Мерашэўскага — палітычная дактрына, якая заклікала да прымірэння краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Дактрына была распрацавана ў асяродку паваенных эмігрантаў з II Рэчы Паспалітай і названа ў гонар публіцыста Ежы Гедройца. Дактрына таксама часам называецца ў гонар Юліюша Мерашэўскага, які зрабіў значны ўнёсак у яе стварэнне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гедройц распрацаваў дактрыну ў 1970-я гады ў часопісе «Культура» разам з Юліюшам Мерашэўскім (дактрына часам называецца Дактрынай Гедройца-Мерашэўскага[1][2]) і іншых эмігрантаў з «групы Мезон-Лафіт»[1][3][4][5][6] Дактрына сугучна з міжваенным праектам «Праметэізм» Юзафа Пілсудскага[6].
Дактрына заклікала да аднаўлення добрых стасункаў паміж краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Дзеля гэтага Польшчы трэба было б адкінуць імперскія амбіцыі і спрэчныя тэрытарыяльныя патрабаванні, прызнаўшы пасляваенныя змены межаў[3][5][6]. Дактрына падтрымлівала незалежнасць Беларусі і Украіны[3]. Яна таксама адстойвала ідэю аднолькавай значнасці як усіх краін Усходняй Еўропы, так і Расіі, адмаўляючы неабходнасць выпрацоўкі адмысловага стаўлення да Расіі[1][4]. Дактрына не была варожай да Расіі, але заклікала і Расію, і Польшчу адмовіцца ад барацьбы за дамінаванне над іншымі краінамі Усходняй Еўропы – у гэтым кантэксце галоўным чынам краінамі Балтыі, Беларуссю і Украінай (таму іншая назва дактрыны – «Дактрына УЛБ», УЛБ — скарачэнне ад Украіна, Літва, Беларусь)[1][3][4][5].
Першапачаткова дактрына адлюстроўвала погляды паваеннай польскай эміграцыі, асабліва блізкай да польскага ўраду ў выгнанні ў Лондане, галоўным чынам заклікаючы да прызнання пасляваеннага статуса-кво [7]. Пазней яна была перапрацавана на дасягненне мэты па вывядзенні Беларусі, Украіны і Літвы з савецкай, а пазней расійскай зоны ўплыву.[8]
Дактрына падрымлівала стварэнне Еўрапейскага Саюза і ставіла за мэту вывядзенне краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з савецкай сферы ўплыву[3]. Пасля выхаду Польшчы з-пад уплыву Савецкага Саюза, якому наступнічала падзенне камуністычнага рэжыму ў 1989 годзе, палажэнні дактрыны былі рэалізаваны ў польскай знешняй палітыцы ў дачыненні да краін Усходняй Еўропы. Польшча пачала інтэграцыю ў Еўрапейскі Саюз, стаўшы яго членам у 2004 годзе[3][4][6]. Польшча падтрымлівае сяброўства Украіны ў Еўрапейскім Саюзе і НАТА[3]. Рэалізацыя палажэнняў дактрыны ў пэўнай ступені паспрыяла нарастанню напружжання ў стасунках паміж Польшчай і Расіяй[3].
Дактрына крытыкавалася некаторымі аглядальнікамі і палітыкамі, асабліва ў ХХІ стагоддзі[4]. Паводле некаторых экспертаў, цягам апошніх гадоў Міністэрства замежных спраў Польшчы адышло ад рэалізацыі палажэнняў дактрыны[5]. Тым не менш, гучаць і меркаванні аб тым, што дактрына па-ранейшаму працуе і Мінстэрства замежных спраў Польшчы працягвае яе рэалізацыю[1][9].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г д Živilė Dambrauskaitė, Tomas Janeliūnas, Vytis Jurkonis, Vytautas Sirijos Gira, Lithuanian — Polish Relations Reconsidered: A Constrained Bilateral Agenda or an Empty Strategic Partnership? Архівавана 17 ліпеня 2021. pp. 126-27 online, direct PDF download.
- ↑ Nazwa *. Do uczniów Giedroycia | Tygodnik "Przegląd"(недаступная спасылка). Przeglad-tygodnik.pl. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2013. Праверана 7 сакавіка 2013.
- ↑ а б в г д е ё ж Aleks Szczerbiak (23 April 2012). Poland within the European Union: New Awkward Partner or New Heart of Europe?. CRC Press. pp. 1904–1905. ISBN 978-1-134-17902-2. Праверана 7 сакавіка 2013.
- ↑ а б в г д Piotr A. Maciążek, Słownik Polityki Wschodniej. Polityka Wschodnia, 2011
- ↑ а б в г The Giedroyc era ended in foreign policy(недаступная спасылка). Liberte World (8 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2011. Праверана 7 сакавіка 2013.
- ↑ а б в г Andreas Lorek (February 2009). Poland's Role in the Development of an 'Eastern Dimension' of the European Union. GRIN Verlag. pp. 23–24. ISBN 978-3-640-25671-6. Праверана 7 сакавіка 2013.
- ↑ "Do uczniów Giedroycia" Архівавана 25 мая 2019., Przeglad, 7 лістапада 2002
- ↑ "Białoruś. Dobry sąsiad mówi po polsku", Gazeta Wyborcza, 8 студзеня 2017
- ↑ "O Giedroycia sporu nie ma. Rozmowa z Radosławem Sikorskim" Архівавана 6 лістапада 2011 года., Nowa Europa Wschodnia 1/2010, pp. 69-77.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- "Jeśli nie ULB, to co? Doktryna Giedroycia w XXI w." ("Калі не УЛБ, то што? Дактрына Гедройца ў ХХІ стагоддзі", 17 чэрвеня 2010)
- Bartłomiej Sienkiewicz, "Pożegnanie z Giedroyciem" Архівавана 16 красавіка 2013. ("Развітанне з Гедройцам", Rzeczpospolita, 28-05-2010).
- Zdzisław Najder, "'Doktryna ULB — koncepcja Giedroycia i Mieroszewskiego w XXI wieku" ("Дактрына УЛБ: канцэпцыя Гедройца і Мерашэўскага ў ХХІ стагоддзі"). [1].
- Marcin Wojciechowski, "Co po Giedroyciu? Giedroyc!" ("Што прыйдзе пасля Гедройца? Гедройц!"), Nowa Europa Wschodnia (Новая Ўсходняя Еўропа), 1/2010, pp. 69-77.