Данг Мінь Юн
Данг Мінь Юн | |
---|---|
Дата нараджэння | 1932 |
Месца нараджэння | Віньлонг, Французскі Індакітай |
Дата смерці | 30 студзеня 1963 |
Месца смерці | Гокангтай, Паўднёвы В’етнам |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Паўночны В’етнам |
Род войскаў | В’етнамская народная армія |
Гады службы | 1948—1963 |
Званне | лейтэнант |
Камандаваў | 1-я рота 261-га батальёна ВНА |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Данг Мінь Юн (в’етн.: Đặng Minh Nhuận; 1932—1963), таксама вядомы пад псеўданімам Бэй Дэн (в’етн.: Bảy Đen) — лейтэнант В’етнамскай народнай арміі, удзельнік Індакітайскай і В’етнамскай войн. Пасмяротна ўдастоены звання Героя Народных узброеных сіл В’етнама.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1932 годзе ў камуне Лонг Чау, раён Чау Тхань, правінцыя Віньлонг (цяпер акруга 3, горад Віньлонг, аднайменная правінцыя) у сям’і рамеснікаў і гандляроў[1].
У 1948 годзе ўступіў у антыфранцузскія сілы. У 1949 годзе прыняты ў Камуністычную партыю Індакітая. У 1954 годзе з’ехаў на поўнач, дзе вучыўся у афіцэрскай школы, пасля заканчэння якой служыў на в’етнама-кітайскай мяжы. У 1962 годзе заняў пасаду камандзіра першай роты 261-га батальёна ваеннай зоны 8[1]. У пачатку 1963 года ўзначальваў в’етнамскія сілы падчас бою за Апбак. Тут войскі камуністаў нанеслі першае буйное паражэнне праціўніку[2][3].
30 студзеня 1963 года, падчас нападу на форт Тхань Нхут (цяпер у раёне Гокангтай, правінцыя Цяньцзян), быў цяжка паранены і хутка памёр[4].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Быў жанаты з Тхі Мінь Нгует, меў трох дачок: Данг Тхі Нгует Хонг (нарадзілася ў 1959 годзе), Данг Тхі Нгует Ань (нарадзілася ў 1961 годзе), Данг Тхі Нгует Май (нарадзілася ў 1962 годзе)[1][5].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]20 чэрвеня 1994 года пасмяротна прысвоена званне Героя Народных узброеных сіл В’етнама[1].