Бой за Апбак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бой за Апбак
Асноўны канфлікт: Вайна ў В'етнаме
Chopper wreck at Ap Bac-LF.jpg
Збіты амерыканскі верталёт.
Дата 2 студзеня 1963
Месца Паўднёвы В’етнам
Вынік перамога В’етконга
Праціўнікі
FNL Flag.svg В’етконг (НФВПВ) Сцяг Паўднёвага В'етнама Паўднёвы В’етнам
Flag of the United States.svg ЗША
Камандуючыя
FNL Flag.svg Во Ван Дзіу (Хай Хаанг)
FNL Flag.svg Данг Мінь Юн (Бэй Дэн)
Сцяг Паўднёвага В'етнама Буй Дзінь Дэм
Сцяг Паўднёвага В'етнама Х’юн Ван Чаа
Сілы бакоў
350 чалавек[1] каля 1500 чалавек[1][2]
Страты
18 забітых і 39 параненых[1] 83 забітых і каля 100 параненымі[1]
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Бой за Апбак — бітва паміж паўднёвав’етнамскай арміяй і сіламі НФВПВ, якая адбылася ў 1963 годзе. Найбольш вядомы эпізод ранняга этапу грамадзянскай вайны ў В’етнаме.

Перадумова[правіць | правіць зыходнік]

Вёска Апбак (в’етн.: Ấp Bắc) знаходзілася ў дэльце Меконга на паўднёвы-захад ад Сайгона. У снежні 1962 года камандаванню арміі Рэспублікі В’етнам стала вядома, што каля Апбак у вёсцы Аптантхой знаходзіцца радыёперадавальнік НФВПВ. Было прынята рашэнне правесці рэйд у гэтым раёне сіламі паўднёвав’етнамскай 7-й пяхотнай дывізіі.

Згодна з планам, вёска Апбак павінна была быць акружаная з трох бакоў: тры пяхотныя роты 11-га палка 7-й дывізіі павінны былі наступаць з поўначы; два батальёны тэрытарыяльных сіл — з поўдня; 4-я механізаваная рота (13 бронетранспарцёраў M113) пры падтрымцы роты пяхоты і артылерыі-з паўднёвага захаду[3]. Раён на ўсход ад вёскі наўмысна быў пакінуты непрыхаваным, каб прымусіць партызан адступаць у гэтым кірунку, дзе на адкрытай мясцовасці яны б панеслі вялікія страты ад паўднёвав’етнамскай авіяцыі. Аднак сілы НФВПВ у вёсцы былі недаацэненыя (лічылася, што там знаходзілася рота, у рэчаіснасці ж — батальён).

Бітва[правіць | правіць зыходнік]

Аперацыя пачалася раніцай 2 студзеня 1963 года. Верталётны дэсант, які высаджваўся на поўнач ад Апбака, трапіў пад моцны агонь праціўніка, і 5 верталётаў з 15 было страчана[4]. Партызанам удалося спыніць прасоўванне варожых сіл на поўдзень ад вёскі і адлюстраваць атаку бронетранспарцёраў M113 з заходняга напрамку. Нерашучасць паўднёвав’етнамскіх камандзіраў, выкліканая панічнай бояззю страт, а таксама іх нізкімі каманднымі якасцмі, усё гэта ў комплексе стала вырашальным фактарам у правале наступлення на вёску. Да канца дня сілы НФВПВ паспяхова адышлі з Апбак.

Страты паўднёвав’етнамскай арміі склалі 80 вайскоўцаў забітымі і каля 100 параненымі; страты ЗША — 3 ваеннаслужачых забітымі (пілоты верталётаў і ваенны саветнік) і 8 параненымі; партызаны страцілі 18 чалавек забітымі і 39 параненымі[1].

Нягледзячы на значную перавагу арміі Рэспублікі В’етнам у жывой сіле і тэхніцы, бой быў прайграны. Бітва пры Апбак стала важнай падзеяй ранняга этапу В’етнамскай вайны. Гэта быў першы выпадак, калі сілы НФВПВ паспяхова супрацьстаялі урадавай арміі ў адкрытым баі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Truong, Truong V. "350+viet+cong"&hl=en Vietnam War: The New Legion, Volume 1. Victoria BC: Trafford. 2010. p.419
  2. Truong, Truong V. Vietnam War: The New Legion, Volume 1. Victoria BC: Trafford. 2010. p.350
  3. Moyar, Mark. Triumph Forsaken: The Vietnam War 1954—1965. New York: Cambridge University Press, 2006. p.187
  4. Elliot, David W.P. The Vietnamese War: Revolution and Social Change in the Mekong Delta 1930—1975. New York: M.E. Sharp Inc. 2007. p.183

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]