Перайсці да зместу

Даўганожкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даўганожкі

Даўганожка балотная (Tipula paludosa)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tipulidae Latreille, 1802


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  118840
NCBI  41042
EOL  514
FW  72089

Даўганожкі (Tipulidae) — сямейства насякомых падатрада даўгавусых двухкрылых.

Насякомыя (даўжыня 8–40 мм) з падоўжаным целам, жоўтыя, карычневыя, шэрыя. Галава невялікая, ногі непрапарцыянальна доўгія, тонкія, лёгка абломваюцца. Крылы веслападобныя, аднакаляровыя, мармуровыя або з падоўжанымі палосамі (у самак часам рудыментарныя).

Лічынкі шэрыя ці бурыя, бязногія.

Пашыраны ўсясветна, налічваецца больш за 4000 відаў. На Беларусі ў вільготных лясах, на балотах і лугах найбольш трапляецца даўганожка балотная (Tipula paludosa).

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

За год 1-2 пакаленні. Лічынкі развіваюцца ў перагноі, гнілой драўніне, грыбах, у глеі прэсных вадаёмаў. Кормяцца гнілымі расліннымі рэшткамі, каранямі раслін, водарасцямі, імхамі; шкодзяць пладовым і агароднінным культурам. Зімуюць у глебе лічынкі або яйцы.