Двухполле (земляробства)
Двухполле — форма севазвароту, апрацоўка напераменку двух палеткаў.
Двухполле — найстаражытнейшая форма севазвароту, вядомая земляробам ужо некалькі тысяч гадоў. Старажытнарымскія аўтары апісалі 2 розных яе варыянты[1][2]. Першы прадугледжваў сеянне ў першы год збожжавых, на другі год — бабовых культур. Другі — ратацыю ўзаранага поля і папару або пашы. У сярэднявечнай Еўропе найчасцей сустракаўся другі варыянт.
З XIX стагоддзя даследчыкі аграрнай гісторыі звычайна разглядаюць сістэму двухполля як архаічную, якая папярэднічала болей прагрэсіўнаму трохполлю і ў выніку было заменена на яго. Тым не меней, даследаванні дэманструюць, што двухполле шырока выкарыстоўвалася поруч з трохполлем у адных і тых жа краінах[3]. На поўначы Беларусі яно сустракалася нават у XIX ст.[4] Такім чынам, двухполле з’яўлялася не столькі папярэдніцай, колькі альтэрнатывай трохпольнай сістэмы. Яе ўжыванне можна патлумачыць асаблівасцямі клімату і глебы, спецыялізацыяй гаспадарак (напрыклад, перавага жывёлагадоўлі рабіла важнай буйную плошчу пашы), наяўнасцю свабоднай зямлі і г. д.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Crop Rotation — History & Principles of Crop Rotation
- ↑ The Middle-English translation of Palladius De Re Rustica / Ed. by Mark Liddell — Berlin: E. Ebering, 1896
- ↑ Gray, H.L. 1915.
- ↑ Шыдлоўскі С. ПАМЕСНАЕ ДВАРАНСТВА БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ XVIII — ПАЧАТАК ХХ СТ.): ЭТНАЛАГІЧНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ. Аўтарэферат дысертацыі на саісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бяспалая, М.А. Гісторыя Беларусі: ад старажытнасці да канца XVIII ст.: вучэб.-метад. комплекс. — Мінск: БДУКМ, 2016. — ISBN 978-985-522-160-0. Архівавана 12 сакавіка 2024.
- Кітурка, І.Ф. Гісторыя Беларусі: дапам.. — Гродна: ГрДУ, 2006.
- Gray, H.L. English Field Systems. — Cambridge: Harvard University Press, 1915.