Джабалпур
Выгляд
Джабалпур
| ||||||||||||||||
Джабалпур (хіндзі: जबलपुर, англ.: Jabalpur) — горад у індыйскім штаце Мадх’я-Прадэш, адміністрацыйны цэнтр акругі Джабалпур.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны на поўнач ад ракі Нармада, у мясцовасці, акружанай невысокімі ўзгоркамі. Знаходзіцца ў рэгіёне Махакашал, у геаграфічным цэнтры Індыі. Вышыня горада над узроўнем мора — 410 м.
Паблізу горада — некалькі азёраў. Лета пачынаецца ў сакавіку і заканчваецца ў чэрвені. Самы гарачы месяц года — май; яго сярэдні максімум складае 42 °C. Сезон дажджоў працягваецца з чэрвеня па пачатак кастрычніка, а зіма — з лістапада па сакавік. Самы халодны месяц — студзень з сярэднім мінімумам 8 °C. Гадавая норма ападкаў — каля 1325 мм.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).