Джозеф Мускат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джозеф Мускат
мальт.: Joseph Muscat
Member of the House of Representatives of Malta[d]
сакавік 2013 — 5 кастрычніка 2020
прэм’ер-міністр Мальты[d]
9 сакавіка 2013 — 13 студзеня 2020
Папярэднік Лорэнс Гонзі
Пераемнік Роберт Абела
дэпутат Еўрапейскага парламента
20 ліпеня 2004 — 30 верасня 2008

Нараджэнне 22 студзеня 1974(1974-01-22)[1][2][…] (50 гадоў)
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
  • Лейбарысцкая партыя[d]
Адукацыя
Дзейнасць палітык, журналіст
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джозеф Мускат (мальт.: Joseph Muscat, 22 студзеня 1974, П’ета, Мальта) — мальтыйскі палітык і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джозеф Мускат нарадзіўся ў прыгарадзе сталіцы Мальты Валеты П’еце 22 студзеня 1974 года. У 1996 годзе ён скончыў Мальтыйскі ўніверсітэт па спецыяльнасці паліталогія. Спецыяльнасць менеджмент вывучаў у Брыстальскім універсітэце.

Мускат працаваў журналістам на радыёстанцыі Лейбарысцкай партыі. У канцы XX стагоддзя Джозеф Мускат узначаліў маладзёжную арганізацыю Лейбарысцкай партыі. З 2001 па 2004 год ён рэдагаваў партыйны друк у інтэрнэце. Стаў дэпутатам парламента. Пасля паражэння лейбарыстаў на парламенцкіх выбарах 2008 года лідар партыі Альфрэд Сант сышоў у адстаўку. Мускат узначаліў Лейбарысцкую партыю, перамогшы дарэчы цяперашняга прэзідэнта Мальты Джорджа Абелу. Ён таксама з 2008 года стаў лідарам апазіцыі ў парламенце краіны.

Урад Лоўрэнса Гонці пацярпеў паражэнне пры галасаванні па бюджэце 2013 года[5][6], што аналагічна вотуму недаверу ўраду. Гонці абвясціў пра роспуск Палаты прадстаўнікоў Парламента 7 студзеня і прызначэнне выбараў на 9 сакавіка[7]. Перамогу на гэтых выбарах атрымала Лейбарысцкая партыя Мальты, набраўшы каля 55 % галасоў выбаршчыкаў[8].

Пасля гэтага 11 сакавіка 2013 года Джозеф Мускат быў прызначаны прэм’ер-міністрам краіны[9]. Праз 15 гадоў лейбарысты вярнуліся да ўлады ў парламенце краіны.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Джозеф Мускат жанаты і мае дзвюх дочак-блізнятак.

Зноскі

  1. http://cn.ieonline.microsoft.com/knows/search?mkt=zh-cn&q=Joseph+Muscat
  2. Joseph Muscat // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.maltastar.com/dart/20130311-hordes-of-people-flock-to-valletta-for-muscat-swearing-in
  4. http://www.businessportals.com/supplier/muscats-universal-ltd/contact-details.html
  5. Budget rejected as Debono votes with Opposition. Times of Malta. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2013. Праверана 10 December 2012.
  6. BBC News — Malta government falls after PM Gonzi loses majority
  7. Parliament to be dissolved on January 7, election on March 9. Times of Malta. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 10 December 2012.
  8. BBC News - Labour returns to power in Malta after 15 years. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2013. Праверана 15 сакавіка 2013.
  9. Machtwechsel in Malta: Opposition gewinnt Parlamentswahl - International Nachrichten - NZZ.ch(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2013. Праверана 15 сакавіка 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]