Перайсці да зместу

Лейбарысцкая партыя (Мальта)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лейбарысцкая партыя
Лідар Роберт Абела
Дата заснавання 15 кастрычніка 1920
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія сацыял-дэмакратыя
Інтэрнацыянал
Сайт partitlaburista.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лейбарысцкая партыя (мальт.: Partit Laburista) — адна з дзвюх асноўных палітычных партый Мальты[1]. Паводле палітычнага спектру мае левы ўхіл[2].

Партыя была заснавана ў 1920 годзе як палата працы невялікай групай прафсаюзаў. Яе вядомы член Пол Бафа займаў пасаду першага прэм’ер-міністра ад партыі паміж 1947 і 1950 гадамі. Ідэалагічна партыя арыентавалася на дэмакратычны сацыялізм і іншыя кірункі лявіцы да пачатку 1990-х гадоў, пасля чаго перайшла на рэйкі сучасанай заходняй сацыял-дэмакратыі[3][4]. Падчас кіравання Джозефа Муската партыя перайшла да больш цэнтралісцкай пазіцыі[5], прымаючы палітыку трэцяга шляху[6][7][8]. Раней партыі лічылася прыхільніцай еўраскептыцызму, але сёння, паводле свайго ж сцверджання, займае праеўрапейскую пазіцыю і ёсць сябрам партыі еўрапейскіх сацыялістаў[9][10].

Зноскі

  1. Nordsieck, Wolfram (2017). «Malta». Parties and Elections in Europe.
  2. Dallison, Paul (13.04.2014). «Centre-left on course for victory in Maltese election». Politico.
  3. «Ideological and Strategic Shifts from Old Labour to New Labour In Malta». Michael Briguglio.
  4. Hans Slomp (30.09.2011). «Europe, A Political Profile: An American Companion to European Politicsю». ABC-CLIO. — С. 683. — ISBN 978-0-313-39182-8.
  5. Debono, James (30.01.2020). «[ANALYSIS Would a name change solve the PN’s identity crisis?»]. MaltaToday.
  6. Gauchi, Jude Samuel (2014). «Malta’s Labour Party and Social Policy: A Sociological Investigation». Msida: University of Malta.
  7. Bonnici, Julian (15.01.2018). «Malta’s Labour Party should learn from mistakes of Blair’s third-way politics». Independent.
  8. Rix, Juliet (2010). «Malta». Chalfont St. Peter: Bradt Travel Guides. — ISBN 978-1-84162-312-2.
  9. «EU country briefing: Malta». Euractiv.
  10. «Your party». Party of European Socialists.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]