Джон Джэрард

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Джэрард
англ.: John Gerard
Дата нараджэння 1545[1]
Месца нараджэння
Дата смерці люты 1612[2][3][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, хірург
Навуковая сфера батаніка і медыцына
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Назвы раслін, апісаных ім, могуць адзначацца скарачэннем «J.Gerard»

З пункту гледжання Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры навуковыя назвы раслін, апублікаваныя да 1 мая 1753 г., не лічацца сапраўды апублікаванымі, і ў сучаснай навуковай літаратуры гэта скарачэнне практычна не сустракаецца.

Персанальная старонка на сайце IPNI

Джон Джэрард (англ.: John Gerard[5][6][7], 1545 — люты 1612) — англійскі[7] батанік[6], траўнік[7], натураліст (прыродазнавец)[6], лекар[6], хірург[7].

Ілюстрацыя з працы The Herball or Generall Historie of Plantes (1597)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джон Джэрард нарадзіўся ў канцы[7] 1545 года[5][6][7] у графстве Чэшыр[7].

Больш за дваццаць гадоў ён быў кіраўніком садоў у Лондане[7]. У 1596 годзе Джэрард выдаў каталог раслін, вырашчаных у яго ўласным садзе ў Лондане[7]. У 1597 годзе ён напісаў навуковую працу The Herball or Generall Historie of Plantes, апублікаваную ў Лондане[8]. У 1599 годзе ён выдаў навуковую працу Catalogus arborum, fruticum ac plantarum tam indigenarum, quam exoticarum[9].

Джон Джэрард памёр у Лондане ў лютым 1612 года[7].

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • The Herball or Generall Historie of Plantes. London, 1597[8].
  • Catalogus arborum, fruticum ac plantarum tam indigenarum, quam exoticarum. 1599[9].

Ушанаванні[правіць | правіць зыходнік]

Шарль Плюм'е назваў у яго гонар род раслін Gerardia.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 19 сакавіка 2023.
  2. John Gerard // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Swartz A. John Gerard // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
  5. а б International Plant Names Index: John Gerard (1545—1612)
  6. а б в г д DNB, Katalog der Deutschen Nationalbibliothek: John Gerard
  7. а б в г д е ё ж з і John Gerard
  8. а б The Herball or Generall Historie of Plantes (1597) Архівавана 4 верасня 2015.
  9. а б Catalogus arborum, fruticum ac plantarum tam indigenarum, quam exoticarum

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]