Джон Чарлз Філдс
Джон Чарлз Філдс | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 мая 1863[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 жніўня 1932[1] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Чарлз Філдс (англ.: John Charles Fields; 14 мая 1863 — 9 жніўня 1932) — канадскі матэматык, заснавальнік Філдсаўскай прэміі за выдатныя дасягненні ў матэматыцы.
Джон Чарлз Філдс нарадзіўся ў горадзе Гамільтан правінцыі Антарыа ў сям’і ўладальніка крамы скур. У 1880 годзе скончыў Hamilton Collegiate Institute, у 1884 — Таронцкі ўніверсітэт, пасля чаго пераехаў у ЗША, каб вучыцца ва Універсітэце Джонса Хопкінса (Балтымар, штат Мэрыленд), дзе ў 1887 годзе атрымаў ступень Ph.D.. Яго дысертацыя «Symbolic Finite Solutions Solutions by Definite Integrals of the Equation dny/dxn = xmy» у 1886 годзе была апублікавана ў часопісе «American Journal of Mathematics».
Філдс два гады выкладаў ва Універсітэце Джонса Хопкінса, пасля чаго перайшоў працаваць у Allegheny College у горадзе Мідвіль (штат Пенсільванія). Расчараваўшыся ва ўзроўні матэматыкі ў Паўночнай Амерыцы, ён у 1891 годзе адбыў у Еўропу, дзе ў Берліне, Гётынгене і Парыжы пазнаёміўся з выбітнымі матэматыкамі свайго часу — такімі, як Карл Веерштрас, Фелікс Клейн, Фердынанд Георг Фрабеніус і Макс Планк. Таксама ён пасябраваў з Магнусам Гёста Мітаг-Лефлерам, і іх сяброўства працягвалася ўсё жыццё. Філдс пачаў публікаваць артыкулы па новай тэме — алгебраічных функцый, і гэта аказалася найбольш плённым полем для даследаванняў за ўсю яго навуковую кар’еру.
Філдс вярнуўся ў Канаду ў 1902 годзе, каб чытаць лекцыі ў Таронцкім універсітэце. У сваёй роднай краіне ён нястомна працаваў над павышэннем статусу матэматыкі ў навуковых і грамадскіх колах. Ён паспяхова пралабіраваў у Заканадаўчым сходзе правінцыі Антарыа выдзяленне для ўніверсітэта гадавога даследчага гранта памерам у 75 000$, а таксама спрыяў заснаванню Канадскага нацыянальнага даследчага агенцтва і Фонду навуковых даследаванняў правінцыі Антарыа.
З 1919 па 1925 гады Джон Чарлз Філдс быў прэзідэнтам Каралеўскага Канадскага інстытута. Ён спрабаваў ператварыць інстытут у вядучы цэнтр навуковых даследаванняў, і хоць аб поспехах казаць складана, усё ж у 1924 годзе ў Таронта адбыўся чарговы Міжнародны кангрэс матэматыкаў.
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ University of Toronto, Laval University JOHN CHARLES FIELDS // Dictionary of Canadian Biography, Dictionnaire biographique du Canada / G. Brown, D. Hayne, F. Halpenny et al. — UTP, Presses de l'Université Laval, 1959. — ISSN 0420-0446; 0070-4717 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- Нарадзіліся 14 мая
- Нарадзіліся ў 1863 годзе
- Нарадзіліся ў Гамільтане (Антарыа)
- Памерлі 9 жніўня
- Памерлі ў 1932 годзе
- Памерлі ў Таронта
- Пахаваныя ў Антарыа
- Выпускнікі Таронцкага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены АН СССР
- Члены РАН
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі Канады
- Матэматыкі XIX стагоддзя
- Матэматыкі XX стагоддзя
- Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925)
- Члены-карэспандэнты АН СССР