Дзень незалежнасці Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзень незалежнасці Украіны
Дзень незалежнасці Украіны
Дзень незалежнасці Украіны, 2022.
Тып
Афіцыйна День Незалежности України
Значэнне святкаванне прыняцця Вярхоўнай Радай УССР Акта абвяшчэння незалежнасці Украіны
Устаноўлена 20 лютага 1992 г.
Адзначаецца Сцяг Украіны Украіна
Дата 24 жніўня

Дзень незалежнасці Украіны (укр.: День Незалежности України) — галоўнае дзяржаўнае свята Украіны. Адзначаецца штогод 24 жніўня ў гонар прыняцця Вярхоўнай Радай УССР Акта абвяшчэння незалежнасці Украіны, што прынята лічыць датай утварэння дзяржавы Украіна ў яе сучасным выглядзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

20 лютага 1992 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову «Аб Дні незалежнасці Украіны», згодна з якой указана лічыць дзень 24 жніўня Днём незалежнасці Украіны і штогод адзначаць яго як дзяржаўнае агульнанароднае свята Украіны.

Святкаванне[правіць | правіць зыходнік]

З 2005 года ўрачыстасці ў Кіеве з нагоды свята пачынаюцца малебнам у Сафійскім саборы з удзелам прадстаўнікоў розных рэлігійных канфесій і кіраўніцтва дзяржавы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]