Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939 – 1945

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939 – 1945
Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939 – 1945
Чырвоны мак[en] — сімвал памяці.
Тып Дзяржаўнае
Афіцыйна День пам'яті та перемоги над нацизмом у Другій світовій війні 1939 – 1945
інакш Дзень памяці і перамогі
Устаноўлена 29 мая 2023
Адзначаецца Сцяг Украіны Украіна
Дата 8 мая
Традыцыі Паніхіда, ускладанне вянкоў
Звязана з Акт капітуляцыі Германіі

Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939 – 1945 (укр.: День памʼя́ті та перемо́ги над наци́змом у Дру́гій світові́й війні́ 1939 – 1945) — дзяржаўнае свята Украіны, якое адзначаецца штогод 8 мая, пачынаючы з 2024 года. Дзяржаўнае свята было ўстаноўлена 29 мая 2023 г. Вярхоўнай Радай Украіны замест Дня перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 9 мая, які прыходзіўся ў адзін дзень з савецкім Днём перамогі.[1][2]

У гадавіну капітуляцыі нацысцкай Германіі (гэтую падзею прынята разглядаць як сімвал перамогі над нацызмам) ва Украіне, пачынаючы з 2016-га па 2023-ы год, ушаноўваўся 8 мая памятны дзень — Дзень памяці і прымірэння — (памяці ахвяр) сусветнай вайны і прымірэння паміж краінамі-ўдзельніцамі Другой сусветнай вайны). Згодна з Указам Прэзідэнта Украіны, падпісаным у 2015 годзе, мэтай святкавання з'яўляецца "дастойнае ўшанаванне подзвігу ўкраінскага народа, яго выдатны ўклад у перамогу Антыгітлераўскай кааліцыі ў Другой сусветнай вайне і выказванне павагі ўсім змагарам супраць нацызму".[3]

12 чэрвеня 2023 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон № 9278 «Аб Дні памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939-1945 гадоў».[4]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі, у 2010 годзе амаль 60 % украінцаў лічылі Дзень Перамогі (свята ў гонар перамогі СССР над нацысцкай Германіяй у 1945 годзе) адным з самых вялікіх святаў. У 2022 годзе пасля расійскага ўварвання ва Украіну толькі 13 % украінцаў былі гатовыя святкаваць 9 траўня.[5]

8 траўня 2023 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб святкаванні ва Украіне 9 мая Дня Еўропы[6][7] і ўнёс у Вярхоўную Раду законапраект аб устанаўленні 8 мая Дня памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939—1945 замест Дня перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 9 траўня.[8] У прамове ў гэты дзень Зяленскі заявіў, што «Мы вяртаем нашай дзяржаве сумленную гісторыю без ідэалягічных дамешкаў».[5] Ён таксама падкрэсліў, што «менавіта 8 мая ўступіў у сілу Акт аб безагаворачнай капітуляцыі вермахта».[5]

29 мая 2023 года Вярхоўная Рада Украіны зрабіла 8 мая дзяржаўным святам Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939—1945 гадоў, адмяніўшы 9 мая Дзень Перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне.[9][10]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ганюкова, Ольга. Ми повертаємо нашій державі чесну історію: Зеленський звернувся до українців у День пам'яті та примирення. Відео (укр.). OBOZREVATEL NEWS (8 мая 2023). Праверана 8 мая 2023.
  2. День пам'яті та перемоги над нацизмом зробили офіційним вихідним (укр.). espreso.tv. Праверана 29 мая 2023.
  3. Указ президента України від 24 березня 2015 года № 169/2015 «Про заходи з відзначення у 2015 році 70-ї річниці Перемоги над нацизмом у Європі та 70-ї річниці завершення Другої світової війни»
  4. Зеленський встановив 8 травня Днем пам’яті та перемоги над нацизмом (укр.). Українська правда. Праверана 12 чэрвеня 2023.
  5. а б в Ганюкова, Ольга. "We are returning an honest history to our state": Zelensky addressed Ukrainians on the Day of Remembrance and Reconciliation. Video(нявызн.). Obozrevatel (8 мая 2023). Праверана 30 мая 2023.
  6. Україна щорічно 9 травня відзначатиме День Європи - указ президента (укр.). www.eurointegration.com.ua. Праверана 8 мая 2023.
  7. President’s Decree declares May 9 as Europe Day in Ukraine (англ.). www.ukrinform.net. Праверана 8 мая 2023.
  8. Piper, Elizabeth (2023-05-08). "Ukraine moves day to mark Nazi surrender in shift towards West". Reuters [англійская]. Праверана 2023-05-08.9 травня в Україні відзначатимуть День Європи, 8 травня - День пам'яті та перемоги над нацизмом у Другій світовій війні - Зеленський (укр.). Інтерфакс-Україна. Праверана 8 мая 2023.Service, RFE/RL's Ukrainian. "Zelenskiy Declares May 9 'Europe Day' Ahead Of Russia's World War II Anniversary". RadioFreeEurope/RadioLiberty. Праверана 2023-05-08.Zelensky Makes Pointed Putin Move Ahead of Russia's Victory Day Parade (англ.). MSN. Праверана 8 мая 2023.
  9. "Victory Day Celebration On May 9 Canceled In Ukraine". Ukrainian News Agency [English]. 30 May 2023. Праверана 30 May 2023.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)"Rada sets Day of Remembrance and Victory over Nazism on May 8". Ukrinform [English]. 30 May 2023. Праверана 30 May 2023.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  10. Service, RFE/RL's Russian. "Ukrainian Lawmakers Move Victory Day From May 9 To May 8". RadioFreeEurope/RadioLiberty [англійская]. Праверана 2023-05-29.In Ukraine, May 8 officially to be Day of Remembrance and Victory over Nazism (англ.). english.nv.ua. Праверана 29 мая 2023.Rada adopts law on Day of Remembrance, Victory over Nazism in Second World War (англ.). Interfax-Ukraine. Праверана 29 мая 2023.День пам'яті та перемоги над нацизмом зробили офіційним вихідним (укр.). espreso.tv. Праверана 29 мая 2023.