Дзмітрый Уладзіміравіч Чарнякоў
Дзмітрый Уладзіміравіч Чарнякоў | |
---|---|
Нараджэнне |
6 сакавіка 1974 (50 гадоў) |
Адукацыя |
Дзмітрый Уладзіміравіч Чарнякоў (нар. 6 сакавіка 1974, Гомель) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 6 сакавіка 1974 года ў Гомелі.
Скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога, інжынер-прамцеплаэнергетык; Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, эканаміст. Мае патэнт на вынаходніцтва.
Працоўную дзейнасць пачаў слесарам-рамонтнікам па рамонце абсталявання кацельні цэха паравадаканалізацыі Гомельскага хімічнага завода. Служыў ва ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Працаваў інжынерам-тэхнолагам цэха паравадаканалізацыі Гомельскага хімічнага завода, начальнікам участка цеплавой электрастанцыі цэха паравадаканалізацыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскі хімічны завод», начальнікам цэха паравадаканалізацыі, намеснікам дырэктара па ідэалагічнай працы і кадрах адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі хімічны завод», галоўным інжынерам адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі хімічны завод».
Працуе дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі хімічны завод»[1].
Абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Гомельскай вобласці (вылучаны ад г. Гомель).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- ганаровая грамата адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля,
- ганаровая граматай Парламенцкай Асамблеі АДКБ.