Перайсці да зместу

Дзьюла Багі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзьюла Багі
венг.: Baghy Gyula
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 студзеня 1891(1891-01-13)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 сакавіка 1967(1967-03-18)[1] (76 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Gyula Baghy[d]
Маці Mária Bodrogi[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці акцёр, раманіст, паэт, выдавец, эсперантыст, пісьменнік
Жанр лірыка
Мова твораў эсперанта
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзью́ла Ба́гі (венг.: Gyula Baghy), на эсперанта звычайна падпісваўся эсперантызаванай формай імя Julio, ужываў псеўданім Jobo (13 студзеня 1891(1891-01-13)[1], Сегед[1]18 сакавіка 1967(1967-03-18)[1], Будапешт, Венгрыя[1]) — вядомы венгерскі эсперантыст, паэт і празаік на эсперанта.

Нарадзіўся 13 студзеня 1891 года ў Сегедзе ў тэатральнай сям’і. Бацька быў акцёрам, а маці — суфлёрам. Пасля заканчэння школы Дзьюла наследаваў бацькам, да пачатку Першай сусветнай вайны працаваў акцёрам і рэжысёрам. З эсперанта Дзьюла пазнаёміўся ў 1911 годзе.

Першая сусветная вайна спыніла яго акцёрскую кар’еру. Каля шасці гадоў ён правёў у сібірскіх лагерах для ваеннапалонных, дзе вёў актыўную эсперанта-дзейнасць, арганізуючы курсы эсперанта і міжнародную перапіску (потым ён апіша гэтыя падзеі ў некаторых сваіх творах). Пасля вяртання ў Венгрыю да самой смерці ён быў адным з вядучых дзеячаў міжнароднага эсперанта-руху — арганізоўваў курсы, займаў кіруючыя пасты ў некаторых арганізацыях, супрацоўнічаў з літаратурнымі часопісамі, быў адным з рэдактараў уплывовага эсперанта-часопіса «Літаратурны свет» (эспер.: Literatura mondo).

Памёр 18 сакавіка 1967, у Будапешце.

Эсперанта-дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на сваю актыўную арганізацыйную дзейнасць, Дзьюла стаў вядомы ў першую чаргу як паэт і празаік. Яго творы характарызуюцца ідэалізмам і чалавекалюбствам; яго дэвізам было сцвярджэнне: «Любоў стварае свет, свет захоўвае чалавечнасць, чалавечнасць — вышэйшы ідэал». Акрамя гэтага, у асобных яго творах ён выступае і як тонкі сатырык, і як цікавы мысляр. Шмат у чым яго погляды адпавядалі «ўнутранай ідэі» эсперанта і знаходзілі шырокую падтрымку сярод простых эсперантыстаў.

Багі, якога ласкава называлі Татам, выразіў тыя пачуцці, якія з самага пачатку былі каштоўнымі для ўсіх эсперантыстаў… Ён пазбягаў сувязі з вядомымі палітыка-ідэалагічнымі пазіцыямі і такім чынам дапамог сярэднестатыстычнаму эсператнысту, які быў далёкі ад палітыкі, звязаць сябе з яго ідэалам чалавечага брацтва.

— У. Лінс (нямецкі гісторык, аўтар некалькіх твораў аб гісторыі эсперанта)

Дзьюла Багі быў аўтарам шматлікіх паэтычных зборнікаў, аповесцяў, раманаў, падручнікаў эсперанта, тэатральных твораў. На шматлікіх Сусветных кангрэсах эсперантыстаў ён прымаў удзел у тэатральных пастаноўках, шмат з якіх рэжысіраваў сам. Быў членам Акадэміі эсперанта.

Яго вучэбная аповесць «Зялёнае сэрца» (эспер.: La verda koro; назву трэба разумець як «сэрца эсперантыста» ці больш шырока як «сэрца, напоўненае гуманізмам») да нашага часу адна з найбольш папулярных падручнікаў эсперанта.

Стыль твораў Багі вылучаецца прастатой і зразумеласцю. Ён быў прыхільнікам «простага» эсперанта і актыўна палемізаваў з прыхільнікамі «багатага» эсперанта, якія ўводзілі шматлікія неалагізмы (адным з такіх апанентаў Багі быў другі выдатны венгерскі эсперантыст Кальман Калачай, з якім Багі, тым не менш актыўна супрацоўнічаў).

Менавіта з ініцыятывы Багі 15 снежня (дзень нараджэння ініцыятара эсперанта Лазара Заменгофа) адзначаецца эсперантыстамі яшчэ і як Дзень эсперантамоўнай кнігі.

Асноўныя творы

[правіць | правіць зыходнік]
Група аўстра-венгерскіх палонных каля барака, 1915 год. Фота С. М. Пракудзіна-Горскага
Магіла Д. Багі ў Будапешце

У ніжэйпрыведзеным спісе пазначаны толькі год першага выдання. Большасць твораў Багі шматразова перавыдавалі; некаторыя перакладзены на нацыянальныя мовы.

  • «Preter la vivo» (Міма жыцця, паэтычны зборнік; 1922)
  • «Viktimoj» (Ахвяры, раман; 1925) — раман апавядаючы аб жыцці ваеннапалонных у Сібіры, раман шмат у чым аўабіяграфічны
  • «Pilgrimo» (Пілігрым, паэтычны зборнік; 1926)
  • «Dancu, marionetoj» (Танчыце, марыянеткі, зборнік апавяданняў; 1927)
  • «Migranta plumo» (Блукаючае пяро, апавяданні і вершы, пераклады; 1929) — у гэтым зборніку Д. Багі асцярожна эксперыментуе з формамі і паэтычнай мовай.
  • «Hura» (Ура, раман; 1930) — сатырычны і часткова утапічны твор, які нярэдка прызнаецца найбольш выдатным творам Багі. Аўтар планаваў напісаць працяг пад назвай «Insulo de Espero» (Востраў надзеі), але чарнавікі былі страчаны падчас Другой сусветнай вайны.
  • «Printempo en la aŭtuno» (Вясна восенню, раман; 1931 лірычны твор аб першым каханні)
  • «La vagabondo kantas» (Бадзяга спявае, паэтычны зборнік, 1933)
  • «Verdaj donkiĥotoj» (Зялёныя Донкіхоты, зборнік апавяданняў і скетчаў; 1933; слова «зялёныя» гэта канатацыя да «Унутранай ідэі» эсперанта)
  • «Sur sanga tero» (На акрываўленай зямлі, раман; 1933) — працяг і распрацоўка рамана «Viktimoj»
  • «La Teatra korbo» (Тэатральны кошык, невялікія замалёўкі; 1934)
  • «La verda koro» (Зялёнае сэрца, вучэбная аповесць для пачынаючых; 1937; назву трэба разумець як «сэрца эсперантыста» ці «сэрца, напоўненае гуманізмам») — аўтабіяграфічная аповесць пра падзеі Грамадзянскай вайны на Далёкім Усходзе. Аповесць напісана спецыяльна для пачынаючых эсперантыстаў і выкарыстоўвае спачатку просты эсперанта, але граматычны і лексічны матэрыял паступова ўскладняецца ад раздзела да раздзела; вытрымала шмат перавыданняў і дагэтуль папулярная.
  • Sonĝe sub pomarbo (У мроях пад яблыняй, лірычная трохактовая вершаваная камедыя; 1958)
  • «Koloroj» (Колеры, апавяданні; 1960)
  • «Aŭtuna foliaro» (Асенняя лістота, паэтычны зборнік; 1965)
  • «Ĉielarko» (Вясёлка, казкі ў вершах, 1966)
  • «En maskobalo» (На маскарадзе, пяць невялікіх тэатральных твораў; 1977)
  1. а б в г д е ё ж Gorecka H., Korĵenkov A. Nia diligenta kolegaro: Biografioj de 200 eminentaj esperantistojLitova Esperanto-Asocio, Sezonoj, 2018. — 500 экз. Праверана 26 сакавіка 2021.