Дзьёрдзь Габары
Дзьёрдзь Габары | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | венг.: Grosz György |
Дата нараджэння | 25 снежня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | снежань 1997 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | палітычны актывіст, пісьменнік |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
Дзьёрдзь Габары (венг.: György Gábori; 25 снежня 1924, Путнак − снежань 1997, Таронта) − венгерскі пісьменнік яўрэйскага паходжання. У маладым узросце быў высланы ў канцэнтрацыйны лагер Дахаў, пасля ў савецкі канцэнтрацыйны лагер у вёсцы Рэцк у Венгрыі. Пасля Венгерскага паўстання 1956 года спачатку пераехаў у Манрэаль, потым, у сувязі з прабуджэннем руху сепаратыстаў у Квебеку, перасяліўся ў Таронта, дзе памёр у 1997 годзе. Быў блізкім сябрам венгерскага паэта, празаіка і перакладчыка Дзьёрдзя Фалудзі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Дзьёрдзь Габары нарадзіўся 25 снежня у 1923 годзе ў невялікім горадзе Путнак на паўночным усходзе Венгрыі ў яўрэйскай сям'і. Яго продкі насілі прозвішча Грос (венг.: Grosz). Ратуючыся ад казакаў, яны пераехалі ў Венгрыю ў пачатку 19 стагоддзя. Пра-прадзед Габары быў вінаробам і памёр у маладым узросце ад перапрацоўвання. Па прычыне, што паўночны ўсход Венгрыі быў пераважна антысеміцкі, жыхары горада з падазронасцю ставіліся да сям'і.
К таму часу, калі нарадзіўся Дзьёрдзь Габары, сям'я Грос была даволі багатая, якая прызнавала сябе венграмі, але не адмаўлялася ад свайго яўрэйскага паходжання. Гэтага было дастаткова, для ненавісці з боку сіяністаў, камуністаў і нацыстаў.
Зноскі