Дзюрок (парода свіней)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзюрок

Дзюрок — парода свіней мяснога кірунку. Выведзена ў 1860 годзе ў ЗША, дзе і цяпер найбольш пашырана. На Беларусі гадуюць на племянной ферме ў Гродзенскім раёне з 1987 года. Выкарыстоўваюць у прамысловым скрыжаванні і пры стварэнні спецыяльных мясных ліній.

Жывёлы з шырокімі і глыбокімі грудзямі, доўгім тулавам, аркападобнай спіной і звіслым крыжам, з вялікімі кумпякамі. Масць ад цёмна- да светла-чырвонай м залаціста-рыжая. Жывая маса дарослых кнуроў да 277, матак 245 кг, даўжыня тулава адпаведна 171 і 162 см. Пладавітасць 9-10 парасят за апарос.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]