Перайсці да зместу

Дзяніс Урад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяніс Урад
Дата нараджэння 23 чэрвеня 1991(1991-06-23) (33 гады)
Месца нараджэння
Прыналежнасць  Беларусь
Род войскаў Войскі сувязі
Званне
Капітан
Капітан
Часць Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Дзяніс Урад (23 чэрвеня 1991) — афіцэр Генеральнага штабу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, палітычны зняволены.

Нарадзіўся ў Расонах. У 2014 годзе скончыў факультэт сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь[1].

Паводле стану на 2021 год год меў чын капітана, служыў сувязістам у Генеральным штабе Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь[1].

Арыштаваны 15 сакавіка 2021 года пасля таго як 14 сакавіка, паводле інфармацыі СМІ, сфатаграфаваў і адправіў тэлеграм-каналу «Нехта» сакрэтны ліст ад міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова міністру абароны Віктару Хрэніну, у якім Кубракоў незаконна прасіў напярэдадні Дня Волі прыцягнуць 3725 вайскоўцаў для аховы аб’ектаў у Мінску. Удзел вайскоўцаў у ахове аб’ектаў дазволіў бы сканцэнтраваць сілы МУС на супрацьстаянні пратэстам[2]. Утрымліваўся ў СІЗА КДБ («Амерыканцы»).

29 красавіка прызнаны палітычным зняволеным з боку беларускіх праваабаронцаў[3].

31 сакавіка 2021 года кадры з допыту Урада былі паказаныя ў прапагандысцкім фільме «Манкурты» на падкантрольным рэжыму Лукашэнкі тэлеканале «АНТ»[4].

14 мая 2021 года пакараны 18 гадамі зняволення паводле ч. 2 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве, учыненая асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца»). Вырак вынес суддзя Аляксандр Лупіновіч пасля разгляду справы ў закрытым рэжыме[5].

30 чэрвеня 2021 года шэфства над палітычным зняволеным узяў Енс Гаер, дэпутат Еўрапейскага парламента[6][7].

Жонка — Ірына Урад, мае сына.

Зноскі

  1. а б ДЗЯНІС УРАД капітан Генштаба Узброеных Сіл — Праваабарончы цэнтр «Вясна»
  2. «Не вытрымаў ад таго, што адбываецца ў краіне». Справа капітана Генштабу стала рэкорднай паводле хуткасці прысуду — Белсат, 18.05.2021
  3. Капітан Генштаба Дзяніс Урад прызнаны палітвязнем — Белсат, 29.04.2021
  4. ОНТ подтвердило подлинность письма Кубракова Хренину: задержан капитан Генштаба [АНТ пацвердзіла сапраўднасць ліста Кубракова Хрэніну: затрыманы капітан Генштаба] — Reform.by, 31.03.2021 (руск.)
  5. Палітвязень Дзяніс Урад пакараны 18 гадамі пазбаўлення волі — Белсат, 14.05.2021
  6. Irish and German MPs adopt three political prisoners from Belarus (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights  (ням.) (30 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2021. Праверана 5 ліпеня 2021.
  7. У Леаніда Судаленкі, Дзяніса Івашына, Дзяніса Урада і яшчэ 6 палітвязняў з'явіліся "хросныя". Праваабарончы цэнтр «Вясна» (30 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2021. Праверана 10 верасня 2021.