Reform.news
| Reformation | |
|---|---|
| | |
| | |
| URL | reform.news |
| Камерцыйны | Так |
| Тып сайта | навіновы |
| Мова(-ы) | руская, беларуская, англійская |
| Размяшчэнне сервера | |
| Уладальнік | ТАА «РЕФОРМБАЙ» |
| Аўтар | Дар'я Мінскі |
| Галоўны рэдактар | Фёдар Паўлючэнка |
| Бягучы статус | працуе (заблакаваны ў Беларусі і Расіі) |
| Колькасць супрацоўнікаў | 10 |
| Слоган | Ваш маяк у свеце змен |
Reformation (вымаўляецца рэфармацыя) або Reform.news, да красавіка 2024 — Reform.by — беларускае інтэрнэт-медыя ў Польшчы. Змяшчае спецыялізаваныя раздзелы: навіны, артыкулы, інтэрв’ю, меркаванні.
У 2016—2020 гады рэдакцыя Reformation працавала ў Мінску. Пасля палітычных падзей 2020 года і ўзмацнення пераследу журналістаў у Беларусі ўся каманда выдання вымушана пакінуць краіну і працягнуць працу ў эміграцыі. У 2021 годзе сайт Reformation быў заблакаваны на тэрыторыі Беларусі ў межах прымянення мер дзяржаўнай цэнзуры ў дачыненні да беларускіх незалежных медыя. Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе доступ да сайта быў абмежаваны і на тэрыторыі Расіі.
У 2024 годзе сайт reform.news ўнесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.[1]
Сузаснавальнікі праекта — Серж Харытонаў і Дар’я Мінскі. З 2018 года сайт належыць беларускаму медыяменеджару Фёдару Паўлючэнку які таксама з’яўляецца галоўным рэдактарам Reformation і савядучым аўтарскага забаўляльнага YouTube‑шоў рэдакцыі Reform.news «Саша, что ты несёшь?!».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ідэя стварэння праекта «Рэфармацыя» (Rfrm.io ці #RFRM) як пляцоўкі для абмеркавання рэформаў у Беларусі належыць беларускай медыяменеджарцы Дар’і Мінскі.
Сайт створаны ў 2016 годзе ў Мінску як анлайн-платформа для абмену меркаваннямі аб неабходных рэформах у Беларусі[2] і рэалізацыі анлайн-дэмакратыі. У 2016—2018 сайт існаваў у фармаце лонгрыдаў і журналіскіх раследванняў.[3]
Першы галоўны рэдактар (2016—2018) — журналіст і медыяменеджар Серж Харытонаў.[4] Пасля зыходу Харытонава ў тэлежурналістыку (з сакавіка 2018) праектам кіруе Фёдар Паўлючэнка вядомы як заснавальнік беларускага навінавага сайта Electroname.com[5] і былы дырэктар сайта Хартыя'97.[6]
У фармаце паўнавартаснага грамадска-палітычнага інфармацыйнага партала на дамене Reform.by дзейнічае з ліпеня 2018 года. У новым фармаце праект стваралі трое журналістаў з вялікім досведам працы — Аляксей Жукаў, Аляксандр Атрошчанкаў і Фёдар Паўлючэнка.[7]
У 2016—2018 гадах праект існаваў пад назваю «Рэфармацыя» (скарочана #RFRM) на дамене rfrm.io. Пасля праведзенага ў ліпені 2018 рэбрэндзінгу праект быў вядомы пад назваю Reform.by. З красавіка 2024 года праект выкарыстоўвае назву і дамен Reform.news.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Рэдакцыя Reform.by стала адным з лаўрэатаў прэміі ў сферы свабоды СМІ Free Media Awards за 2023 год[8].
27 чэрвеня 2024 года галоўны рэдактар Reform.news Фёдар Паўлючэнка атрымаў прэмію імя Кшыштафа Міхальскага для беларускіх журналістаў у выгнанні ў намінацыі «Журналісцкае раследванне»[9].
Прэмія беларускай праваабарончай супольнасці 2024 года — «Журналіст года». «Журналістамі года» былі прызнаныя Дзіяна Пінчук і Фёдар Паўлючэнка[10].
YouTube‑шоў «Саша, что ты несёшь?!»
[правіць | правіць зыходнік]«Саша, что ты несёшь?!» — рускамоўнае аўтарскае забаўляльнае YouTube‑шоў рэдакцыі Reform.news. Вядучыя шоу — Фёдар Паўлючэнка і Аляксандр Атрошчанкаў.
Агульная характарыстыка
Шоу вядзецца на платформе YouTube ў фармаце жывых стрымаў з абмеркаваннем сучасных падзей і актуальных тэм і выходзіць з рэгулярнасцю два разы на тыдзень. Вядучыя абмяркоўваюць палітычныя, сацыяльныя і культурныя падзеі ў Беларусі і за яе межамі, часта з элементамі гумару і злёгку іранічнага каментарыя.
Папулярнасць і ўплыў
Паводле маніторынга Information Policy, канал «Саша, что ты несёшь?!» у 2025 годзе ўвайшоў у топ‑10 стрымаў беларускага YouTube па колькасці праглядаў.[11] За адзін месяц праект набраў сотні тысяч праглядаў, дзясяткі тысяч лайкаў і вялікую актыўнасць каментароў, што сведчыць пра значны інтарэс аўдыторыі.
Сусветны кантэкст і крытыка
У Беларусі афіцыйныя ўлады ўключылі Telegram‑канал праекта «Саша, что ты несёшь?!» у «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».[12] Такое рашэнне было прынята Ленінскім раённым судом горада Брэста ў 2025 годзе ў межах больш шырокага прымянення абвінавачванняў у «экстрэмізме» супраць незалежных медыя і інфармацыйных ініцыятыў.
Заўвагі пра медыя‑тып
«Саша, что ты несёшь?!» можна разглядаць як гібрыдны фармат: часткова платформа для дыскусій, часткова забаўляльнае шоу, якое прыцягвае ўвагу да сучаснай палітычнай і грамадскай сітуацыі ў Беларусі.
Стыль і фармат шоу
Шоў характарызуецца спалучэннем дыскусійнага і аналітычнага фарматаў з элементамі чорнага гумару і правакацыйнага стылю падачы з выкарыстаннем абсцэннай лексікі і тэорый змовы як тэматычных элементаў.
Праца ў эміграцыі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля няўдалай спробы дэмакратычнай змены ўлады ў Беларусі ў 2020 годзе рэдакцыя Reform.news па меркаваннях бяспекі пераехала ў Польшчу і аднавіла працу ў эміграцыі. Дзякуючы своечасовай эвакуацыі ніводзін супрацоўнік каманды не быў затрыманы або асуджаны. З 2021 года каманда працуе з Варшавы ў фармаце рэдакцыі ў выгнанні. У штаце Reform.news налічваецца каля 10 чалавек, уключаючы менеджараў, рэдактараў і журналістаў.[13]
Цэнзура
[правіць | правіць зыходнік]25 жніўня 2021 года паводле рашэння Міністэрства інфармацыі доступ да сайту заблакаваны ў Беларусі[14].
30 сакавіка 2022 года Раскамнагляд заблакіраваў для карыстальнікаў з Расіі асноўнае «люстэрка» праекта[15].
14 сакавіка 2024 года суд Ленінскага раёна Брэста дадаў сайт Reform.by у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[1].
15 красавіка 2024 Аператыўна-аналітычны цэнтр адабраў дамен Reform.by[16][17]. Сайт перанесены на дамен Reform.news[17], назва праекта змененая на Reform.news.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Творчы конкурс БАЖ «Вольнае слова»:
- 2025 — Ганэта Чарняўская і «Культурны фронт» — першае месца ў намінацыі «Аналітычныя жанры» за артыкул «Вынікі года: „Тое, што наш тэатр працягвае гаварыць сваім голасам і на сваёй мове, — ключавы вынік 2024-га“»[18].
- 2025 — Аляксандр Атрошчанкаў — трэцяе месца ў намінацыі «Мастацка-публіцыстычныя жанры» за артыкул «Аляксей Дзікавіцкі: Калі на „Белсат“ давядзецца рэзаць кадры — гэта будзе без мяне»[18].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Выданьне Reform.by трапіла ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (21 сакавіка 2024).
- ↑ REFORM.news. О проекте (руск.). REFORM.news (ранее REFORM.by). Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ Павел Селин: Смотрю государственные каналы, чтобы понимать, далеко ли до дна | Press Club Belarus (руск.). Press Club Belarus | Прастора для прафесійнага росту медыясупольнасці (28 лістапада 2017). Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ Соўсь, Ганна. Серж Харытонаў: «Ніводны беларускі палітык не абараняе маіх інтарэсаў, бо іх інтарэсы — у нафталіне 1990-х» . Радыё Свабода (27 кастрычніка 2017). Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ Белорусский сегмент интернета: под колпаком у государства – DW – 24.09.2015 (руск.). dw.com. Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ Свабода, Радыё. "Хартыю" атакуюць . Радыё Свабода (24 чэрвеня 2011). Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ Главный редактор Reform.by: Наш проект может закрыться . Беларуская асацыяцыя журналістаў (21 снежня 2023). Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ The online media project Reform.by has been chosen to receive a Free Media Award for its reporting on Belarus under particularly difficult conditions (англ.). Fritt Ord. Праверана 4 лютага 2024.
- ↑ Аб’явілі першых лаўрэатаў прэміі для беларускіх журналістаў у выгнанні (бел. (тар.)). Беларуская асацыяцыя журналістаў (27 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2024. Праверана 28 чэрвеня 2024.
- ↑ «На месцы Ігара Ільяша мог быць кожны з нас». У Вільні назвалі пераможцаў праваабарончай прэміі. Беларуская асацыяцыя журналістаў. Праверана 12 студзеня 2025.
- ↑ Стримы беларуских YouTube-каналов в сентябре 2025 (руск.). Information Policy (2 кастрычніка 2025). Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ Документы. mininform.gov.by. Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ REFORM.news. О проекте (руск.). REFORM.news (ранее REFORM.by). Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ Сайт Reform.by у Беларусі афіцыйна заблякавалі (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (25 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2021. Праверана 26 жніўня 2021.
- ↑ У Расіі заблакавалі асноўнае «люстэрка» беларускага сайта reform.by. Наша Ніва. Праверана 4 лютага 2024.
- ↑ Забралі дамен у выдання «Медыязона» . Наша Ніва (15 красавіка 2024). Праверана 15 красавіка 2024.
- ↑ а б У Reform.by забіраюць дамен . Наша Ніва (15 красавіка 2024). Праверана 15 красавіка 2024.
- ↑ а б «Вольнае слова-25»: хто стаў пераможцам? . Беларуская асацыяцыя журналістаў. Праверана 20 верасня 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- reform.news — афіцыйны сайт
- Люстэрка
- Сайты паводле алфавіта
- Сайты, якія з’явіліся ў 2016 годзе
- Сайты Беларусі
- Цэнзура ў Беларусі
- Цэнзура ў Расіі
- Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы»
- Беларускія медыя
- Беларускія медыя ў эміграцыі (пасля 1991)
- Беларускія медыя ў Польшчы
- Беларускія медыя ў ЕС
- Беларускія незалежныя медыя і СМІ
- СМІ ў Беларусі