Перайсці да зместу

Дзярнова-карбанатныя глебы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Профіль рэндзіны.

Дзярнова-карбанатныя глебы, рэндзіны — высокаўрадлівыя глебы, якія ўтвараюцца на карбанатных пародах пад лясной расліннасцю.

Глебы з добра выяўленым цёмным перагнойным гарызонтам, які на невялікай глыбіні змяняецца шчыльнай малазмененай горнай пародай з высокім утрыманнем карбанату кальцыя. Фарміруюцца на элювіі вапнякоў, даламітаў, мергеляў, мармураў у прыродных зонах умеранага пояса Еўразіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. На Беларусі дзярнова-карбанатныя глебы займаюць каля 0,2% сельскагаспадарчых зямель, найбольш у Брэсцкай і Мінскай абласцях; трапляюцца невялікімі астраўкамі сярод дзярнова-падзолістых глебаў.

Дзярнова-карбанатныя глебы характарызуюцца блізкай да нейтральнай рэакцыяй, утрымліваюць высокую колькасць гумусу (4-8%), што надае ім прыродную ўрадлівасць. Амаль усе яны разараныя, для паляпшэння ўрадлівасці ўносяць пераважна мінеральныя ўгнаенні.