Перайсці да зместу

Дзіўна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзіўна
польск. Dziwna, ням. Dievenow
Размяшчэнне
53°55′29″ пн. ш. 14°41′13″ у. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяБалтыйскае мора
Раздзяляевостраў Волін і мацярык 
Краіна
Дзіўна (Польшча)
Дзіўна
Дзіўна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзіўна (польск.: Dziwna, ням.: Dievenow) — праліў, які аддзяляе польскі востраў Волін ад мацерыка і злучае Шчэцінскую лагуну з Памеранскай бухтай Балтыйскага мора. Дзіўна з'яўляецца самым усходнім рукавом эстуарыя Одры, праз які ў мора трапляе прыкладна 14 % Одэрскай вады. Напрамак цячэння ў Дзіўне можа змяняцца ў залежнасці ад вятроў з Балтыкі.

Дзіўна мае даўжыню 32,4 км. У паўночнай частцы Дзіўны знаходзіцца шырокі Каменьскі заліў, у якім знаходзіцца востраў Хшаншчэўска  (польск.).

У праліве Дзіўна — чатыры марскія парты: Волін  (польск.), Сярослаў  (польск.), Камень Паморскі  (польск.) і Дзіўнаў  (польск.).