Памеранская бухта
Выгляд

Померанская бухта (польск.: Zatoka Pomorska, ням.: Pommersche Bucht, кашубск.: Pòmòrskô Hôwinga) — заліў у паўднёвай частцы Балтыйскага мора каля берагоў Германіі і Польшчы.
Паўднёвай мяжой бухты служаць астравы Узедам і Волін, якія аддзяляюць ад Балтыйскага мора Шчэцінскую лагуну. Паўночнай мяжой з'яўляецца лінія, праведзеная ад мыса Аркона на востраве Руген на захадзе да маяка ў размешчанай на ўсход ад Калобжага вёсцы Гонскі (гміна Мельна) на ўсходзе.
Максімальная глыбіня ў бухце — 20 м. Бухту перасякае некалькі штучна паглыбленых суднаходных каналаў, якія дазваляюць буйным суднам дасягаць Свінауйсця і Шчэціна.
Асноўныя порты на ўзбярэжжа: Шчэцін, Свінауйсце, Калобжаг, Дзіўнаў, Узедам, Вольгаст.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Памеранская бухта
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{заліў}}. |