Дняпроўская гідраэлектрастанцыя
Дняпроўская ГЭС | |
---|---|
| |
Краіна | Украіна |
Месцазнаходжанне | |
Вадаём | Дняпро |
Уласнік | Укргідраэнерга[d] |
Год пачатку будаўніцтва | 15 сакавіка 1927 |
Увод у эксплуатацыю | 1932 |
Электрычная магутнасць, МВт | 1 548 мегават[1] |
Іншая інфармацыя | |
Сайт | uhe.gov.ua/filiyi/dnipro… |
На карце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дняпро́ўская ГЭС, ДнепраГЭ́С — пятая ступень найніжэйшай часткі каскада гідраэлектрастанцый на рацэ Дняпро. Размяшчаецца ў Дняпроўскім раёне горада Запарожжа. Утварае найстарэйшае на Дняпры Дняпроўскае вадасховішча. У 1930-я гады вядомая пад назвай Дняпрэльстан (скарачэнне ад «Дняпроўская электрастанцыя»).
Будаўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва Дняпроўскай ГЭС пачалося 15 сакавіка 1927 года ў рамках праграмы індустрыялізацыі. У выніку пад’ёму вады пасля будаўніцтва плаціны былі затоплены больш за 50 населеных пунктаў[2].
Першы гідраагрэгат уведзены ў эксплуатацыю 10 красавіка 1932 года, а да 1939 года былі запушчаны ўсе 9 гідраагрэгатаў станцыі агульнай магутнасцю 560 тыс. кВт. 8 турбінаў былі пастаўлены амерыканскай кампаніяй «Ньюпарт Ньюс» (англ.: Newport News Shipbuilding and Drydock Company (NNS), яшчэ адна турбіна была савецкай копіяй амерыканскай. 5 генератараў паставіла амерыканская кампанія «General Electric», яшчэ 4 аналагічныя вырабленыя на Ленінградскім заводзе «Электросила».
Тэхнічны нагляд за вядзеннем будаўніцтва здзяйсняў палкоўнік Х’ю Лінкальн Купер інжынернага корпуса Злучаных Штатаў. Ён быў галоўным інжынерам-кансультантам праекту на запрашэнне савецкага ўрада.
-
Будаўніцтва Дняпроўскай ГЭС, 1930
-
Трамвай праходзіць праз шлюзы плаціны (1930-я)
-
Від на Дняпроўскую ГЭС
17 верасня 1932 года за асабліва выдатную работу на ДнепраГЭСе былі ўзнагороджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга амерыканскія інжынеры-кансультанты — Франк Фейфер, Вільгельм Мефі, Фрыдрых Вінтэр, Георг Біндэр і інжынеры «General Electric» Чарльз Джон Томсан, Х’ю Лінкальн Купер.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]17 ліпеня 1932 года выйшаў на маршрут першы трамвай праз плаціну ДнепраГЭС. 30 верасня 1934 года адкрыта лінія плаціны ДнепраГЭС на правы бераг, маршрут № 4.
17 ліпеня 1933 года быў здзейснены першы рэйс з Кіева да Херсона праз ДнепраГЭС: першым пасля ліквідацыі парогаў дыстанцыю прайшоў цеплаход «В. Я. Чубар»[3].
18 жніўня 1941 года пасля атрымання інфармацыі пра прарыў нямецкіх войскаў у раёне Запарожжа супрацоўнікі НКУС падарвалі плаціну ДнепраГЭС[4][5]. У выніку выбуху 20 тон толу (паводле іншых звестак — аманалу) у плаціне ўтварылася прабоіна даўжынёй 175,5 метраў і вышынёй 21,2 м, праз якую ўніз рынулася амаль шасціметровая хваля[6], якая зруйнавала будынкі ў берагавой зоне. Найбольш ад разводдзя пацярпелі жыхары нізіннага раёна горада. Загадзя пра выбух ані мясцовае насельніцтва, ані ваеннае кіраўніцтва папярэджаныя не былі[7], і савецкая контраразведка нават спярша арыштавала выканаўцаў выбуху як варожых дыверсантаў, але пасля ўмяшання кіраўніцтва выпусціла[4]. Колькасць ахвяр у выніку выбуху не пацвярджаецца дакументальна; называюцца лічбы ад 20 тысяч[8] да 80—120 тысяч[9] ваенных і грамадзянскіх.
Пасля захопу Запарожжа нямецкія будаўнічыя часткі аднавілі зруйнаваную частку плаціны, а замест выведзенага з ладу абсталявання прыбыло нямецкае. Улетку 1942 года станцыя аднавіла дзейнасць.
Перад адступленнем немцы ў сваю чаргу падарвалі плаціну ДнепраГЭС, але толькі часткова[10].
У 1944 годзе савецкая ўлада занялася аднаўленнем электрастанцыі. Першы агрэгат уведзены ў эксплуатацыю ў сакавіку 1947 года, шосты — 31 жніўня 1949[11]; у 1950 годзе ўведзены ў дзеянне апошні, дзявяты гідраагрэгат.
-
Зруйнаваная машынная зала ДнепраГЭС, 1943 год. Фота Макса Альперта
-
Сляды абстрэлу восені 1943 года ДнепраГЭСа
22 красавіка 1972 года пачалося будаўніцтва другой чаргі Дняпроўскай ГЭС. У 1974 годзе ўведзены ў эксплуатацыю першы гідраагрэгат, а ў 1981 годзе станцыя выйшла на поўную магутнасць.
У 1996 годзе пачалася рэканструкцыя ў сувязі з старэннем абсталявання. Яна дазволіла павялічыць магутнасць Дняпроўскай ГЭС-1 на 42 МВт і пабольшыць ККД агрэгатаў на 3 %. У 2007 годзе пачаўся другі этап рэканструкцыі, дзякуючы якому магутнасць станцыі павялічылася на 85,2 МВт — такім чынам сумарная магутнасць ДнепраГЭС склала 1610,6 МВт.
22 сакавіка 2024 года Узброеныя сілы Расіі нанеслі авіяцыйны ўдар па гідраэлектрастанцыі. Адбыліся выбухі ў машыннай зале ГЭС-2 і на грабяні плаціны. Былі зафіксаваны істотныя пашкоджанні, а работа ДнепраГЭС спынена[12].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.uhp.kharkov.ua/ru/dneproges
- ↑ Водний фонд України: Штучні водойми — водосховища і ставки: Довідник / За ред. В. К. Хільчевського, В. В. Гребеня — К.: Інтерпрес, 2014. — 164 с.
- ↑ admin.. Эта неделя в истории Запорожья: Петр Кальнышевский, первый трамвай, приезд Горького (руск.). ZаБор (14 ліпеня 2016). Праверана 23 сакавіка 2022.
- ↑ а б Мороко В. М. Дніпрогес: Чорний серпень 1941 года(укр.) // Наукові праці історичного факультету Запорізького національного університету. — 2010. — В. XXIX. — С. 197—202.
- ↑ Взорванный ДнепроГЭС: к годовщине события запорожцам напомнили историю ретро-фотографиями (руск.). Акцент (20 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2022. Праверана 23 сакавіка 2022.
- ↑ Лініков В. А. "Підрив Дніпровської греблі 18 серпня 1941 р" . Архівавана з першакрыніцы 11 вересня 2021. Праверана 11 вересня 2021.
- ↑ Мороз, Дмитро. До 100 тисяч осіб загинули від підриву «Дніпрогесу» за наказом Сталіна (укр.). Політика. Радыё „Свабода“ (16 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2022. Праверана 23 сакавіка 2022.
- ↑ Ф. Пігідо-Правобережний. «Велика Вітчизняна війна». Спогади та роздуми очевидця — К. Смолоскип3, 2002
- ↑ Румме А. В. Скажите людям правду // Социологические исследования — 1990 — № 9
- ↑ Руссиянов И. Н. «Запорожцы» пишут… // В боях рождённая… / Литературная запись Е. А. Глущенко. — М.: Воениздат, 1982. — 252 с. — (Военные мемуары). — 100 000 экз. — ISBN 5-09-002630-0.
- ↑ 31 серпня 1949 (середа) (укр.). Інститут історії України НАН України. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2022. Праверана 23 сакавіка 2022.
- ↑ tass.ru
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя Архівавана 8 чэрвеня 2020. (укр.) на старонцы «Укргідроенерго»
- Падрыў ДнепраГЭС (руск.)
- Фатаздымкі ДнепраГЭС 1930-х гадоў (англ.) // Канадскі цэнтр архітэктуры
- Преступления НКВД. Взрыв Днепрогэса 18 августа 1941 на YouTube
- Шукач (руск.)