Добрая партыя
Выгляд
Добрая партыя | |
---|---|
Iyi Parti | |
Лідар | Мераль Акшэнер |
Заснавальнік | Мераль Акшэнер |
Дата заснавання | 25 кастрычніка 2017 |
Штаб-кватэра | Анкара, Турцыя |
Краіна | |
Ідэалогія |
эканамічны нацыяналізм кемалізм[1] культурны нацыяналізм нацыянал-кансерватызм[1] турэцкі нацыяналізм[1] |
Інтэрнацыянал | |
Колькасць членаў | 330 450[2] і 508 578[2] |
Месцаў у ВНС |
6 / 550 |
Сайт | iyiparti.org.tr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Добрая партыя (турэцк.: Iyi Parti) — нацыяналістычная, кансерватыўная, свецкая і центрысцкая палітычная партыя Турэцкай Рэспублікі[3]. Яна створана 25 кастрычніка 2017 г. выхадцамі з правай Партыі нацыяналістычнага руху, якія разышліся ў поглядах з кіраўніцтвам гэтай партыі, якое падтрымала на рэферэндуме ў 2016 годзе пераход да прэзідэнцкай рэспублікі. Старшынёй партыі з’яўляецца Мераль Акшэнер. Партыя падтрымлівае прынцыпы і ідэалы заснавальніка Турцыі — Кемаля Атацюрка[4]. 19 красавіка 2018 года мела ў парламенце Турцыі 5 дэпутатаў. 22 красавіка ў парламенце мела 20 дэпутатаў.
Генеральны сакратар — Айтун Чырай.
Дзякуючы таму, што ўдзельнічала ў выбарах 2018 года ў складзе Нацыяльнага альянсу, набрала 10 % і ўвайшла ў парламент.
Зноскі
- ↑ а б в "Turkish nationalists form new party challenging Erdogan". Deutsche Welle. 25 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://www.yargitaycb.gov.tr/icerik/1338/iyi-parti
- ↑ Yusuf Halaçoğlu yeni partiyi Habertürk'e anlattı: Defosu olanı istemiyoruz — Haberler Son Dakika .
- ↑ Iyi Parti Mustafa Kemal Atatürk'ün huzurunda .
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- iyiparti.org.tr — афіцыйны сайт
- Добрая партыя ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- Добрая партыя ў сацыяльнай сетцы «Twitter»
- Добрая партыя ў сацыяльнай сетцы «Instagram»