Мераль Акшэнер
Мераль Акшэнер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
турэцк.: Meral Akşener | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Йылмаз Атэш | ||||||
Пераемнік | Карай Айдын | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мехмет Агар | ||||||
Пераемнік | Мурат Башэсгіоглу | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 ліпеня 1956[1] (66 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Сайт | meralaksener.com.tr (тур.) | ||||||
![]() |
Мераль Акшэнер, Мерал Акшэнер (нар. 8 ліпеня 1956, Ізміт) — палітык. Займала пасады міністра ўнутраных спраў і намесніка старшыні парламента.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Мераль Акшэнер нарадзілася 8 ліпеня 1956 года ў сям’і Тахіра Амера і яго жонкі Сыдыкі ў Ізміце[3][4].
Вывучала гісторыю ў Стамбульскім універсітэце. Затым атрымала ступень доктара філасофіі ў Універсітэце Мармара. Выкладала ў Тэхнічным універсітэце Йылдыз, універсітэтах Мармара і Каджаэлі[4].
У 1995 годзе Акшэнер была абраная членам Вялікага нацыянальнага сходу ад Партыі вернага шляху. З 8 лістапада 1996 года па 30 чэрвеня 1997 года займала пасаду міністра ўнутраных спраў, змяніўшы Мехмета Агара, які пайшоў у адстаўку пасля Сусурлукскага скандалу[4]. Таксама абіралася ў парламент у 1999, 2007 і 2011 гадах (апошнія два разы — ад Партыі нацыяналістычнага руху)[4]. Прайграўшы ў барацьбе за пасаду лідара ПНД, 25 кастрычніка 2017 года заснавала ўласную палітсілу, якая атрымала найменне «Добрая партыя».
З 10 жніўня 2007 года па 7 чэрвеня 2015 года займала пасаду віцэ-спікера Вялікага нацыянальнага сходу.
Зноскі
- ↑ а б http://www.hurriyet.com.tr/haberleri/meral-aksener Праверана 3 лістапада 2017.
- ↑ https://onedio.com/haber/iyi-parti-genel-baskani-meral-aksener-kimdir-kac-yasinda-meral-aksener-in-egitimi-ne-1069460
- ↑ Biography
- ↑ а б в г Türkiye Büyük Millet Meclisi 23. Dönem Milletvekili-Meral Akşener(нявызн.)(недаступная спасылка). TBMM. Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2012. Праверана 5 лютага 2013.
- Нарадзіліся 8 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Турцыі
- Члены Партыі нацыяналістычнага руху
- Выпускнікі Стамбульскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі ўніверсітэта Мармара
- Асобы
- Кандыдаты ў прэзідэнты Турцыі
- Палітыкі Турцыі
- Міністры ўнутраных спраў Турцыі
- Жанчыны-палітыкі
- Члены Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі