Догмэн
Выгляд
Догмэн | |
---|---|
Dogman | |
Жанр | драматычны фільм[1] і крымінальны фільм[d][1] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 102 хв. |
Краіна | |
Мова | італьянская мова |
Год | 11 ліпеня 2018[1], 18 кастрычніка 2018[2], 2 лютага 2019 і 24 студзеня 2019[3] |
IMDb | ID 6768578 |
Афіцыйны сайт (англ.) |
«До́гмэн» або «Саба́чнік» (Dogman) — італьянская крымінальная драма 2018 года, пастаўленая рэжысёрам Матэа Гаронэ.
Прэм’ера фільма адбылася 16 мая 2018 года ў межах асноўнага конкурсу 71-га Канскага кінафестывалю, дзе фільм быў узнагароджаны прэміяй за найлепшую мужчынскую ролю[5].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Марчэла — маленькі чалавек з вялікім сэрцам і сумнымі вачыма. Ён трымае цырульню для сабак «Догмэн» і ўмее ўціхамірыць ласкавым словам і піт-буля, і мясцовага грамілу Сімонэ, які тэрарызуе ўсю акругу. Марчэла марыць адвезці любімую дачку ў далёкае падарожжа, але па дабрыні душэўнай суправаджае Сімонэ ў яго крымінальных вылазках, і аднойчы гэта прыводзіць да катастрофы. Здраджаны сябрам, Марчэла ўпершыню ў жыцці рашаецца аб’явіць сапраўдную вайну[6].
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]Кінапрэмія / Кінафестываль | Дата і месца | Катэгорыя / Узнагарода | Намінант | Вынік | Сп. |
---|---|---|---|---|---|
71-ы Канскі кінафестываль | 8–19.05.2018 Каны |
«Залатая пальмавая галіна» | «Догмэн», Матэа Гаронэ | Намінацыя | [5] |
Найлепшая мужчынская роля | Марчэла Фонтэ | Перамога | |||
Сабачая пальма | Усе сабакі, што зняліся ў фільме | Перамога | |||
31-я Еўрапейская кінапрэмія | 15.12.2018 Севілья |
Найлепшы еўрапейскі фільм | «Догмэн» | Намінацыя | [7][8] |
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр | Матэа Гаронэ | Намінацыя | |||
Найлепшы еўрапейскі акцёр | Марчэла Фонтэ | Перамога | |||
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст | Матэа Гаронэ, Уга Кіці, Масіма Гаўдыоза | Намінацыя | |||
Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмах | Масіма Кантыні Парыні | Перамога | |||
Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грыму | Далія Колі, Ларэнца Тамбурыні, Даніэла Тартары | Перамога |
Зноскі
- ↑ а б в Blanc J. AlloCiné — 1993.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- ↑ а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ а б DOGMAN — Festival de Cannes (фр.). Афіцыйны сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 6 ліпеня 2019.
- ↑ «Анёл», «Догмэн» ды іншыя. Фільмы з лонг-ліста «Оскара», якія пакажуць на менскім «Лістападзе» . Радыё Свабода (21 кастрычніка 2018). Праверана 6 ліпеня 2019.
- ↑ 2018 Nominations (англ.). Афіцыйны сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 6 ліпеня 2019.
- ↑ 2018 Winners (англ.). Афіцыйны сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 6 ліпеня 2019.