Еўрапейская кінапрэмія 2018

Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
31-я Еўрапейская кінапрэмія
англ.: 31st European Film Awards
Тэатр дэ ла Маэстранца — месца правядзення цырымоніі
Дата 15 снежня 2018
Месца
Вядучы Росі дэ Пальма, Ашраф Бархом, Аміра Казар, Анамарыя Марынка, Іван Шведаў, Том Улашыха
Арганізатар Еўрапейская кінаакадэмія
Узнагароды
Фільм «Халодная вайна»
Рэжысёр Павел Паўлікоўскі
«Халодная вайна»
Акцёр Марчэла Фонтэ
«Догмэн»
Актрыса Іаанна Куліг
«Халодная вайна»
Найбольш узнагарод «Халодная вайна» (5)
Найбольш намінацый «Халодная вайна» (5), «Шчаслівы Лазар» (5)
Афіцыйны сайт кінапрэміі
← 30-я цырымонія32-я цырымонія→

31-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 15 снежня 2018 года ў Тэатры дэ ла Маэстранца[en] ў Севільі. Вядучымі цырымоніі сталі шэсць акцёраў і актрыс: Росі дэ Пальма (Іспанія), Ашраф Бархом[en] (Ізраіль), Аміра Казар[en] (Францыя), Анамарыя Марынка (Румынія), Іван Шведаў[en] (Расія) і Том Улашыха[en] (Германія)[1][2].

Абранне пераможцаў у асноўных намінацыях адбывалася ў некалькі этапаў. 21 жніўня быў сфарміраваны так званы «доўгі спіс» поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання на Еўрапейскую кінапрэмію. У спіс увайшло 49 фільмаў, вытворчасцю якіх займаліся 35 еўрапейскіх краін[3].Перайсці да раздзела «Адбор» 10 лістапада на Фестывалі еўрапейскага кіно ў Севільі быў абвешчаны «кароткі спіс» намінантаў у асноўных катэгорыях. Лідарам па колькасці намінацый стала кінастужка «Халодная вайна», адзначаная пяццю намінацыямі. Яшчэ тры фільмы атрымалі па чатыры намінацыі: «Догмэн», «Мяжа» і «Шчаслівы Лазар»[4][5]. 15 лістапада былі абвешчаны пераможцы ў васьмі тэхнічных намінацыях[6].Перайсці да раздзела «Тэхнічныя ўзнагароды» Упершыню сярод тэхнічных намінацый быля прысуджана прэмія ў катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі спецыяліст па візуальных эфектах».

Узнагароды прысуджаліся ў 25 катэгорыях. Пераможцам у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі фільм» і абсалютным лідарам паводле колькасці атрыманых узнагарод стаў польскі драматычны фільм «Халодная вайна», пастаўлены рэжысёрам Паўлам Паўлікоўскім[7][2]. Ганаровую ўзнагароду за прыжыццёвыя дасягненні атрымала іспанская актрыса Кармен Маўра[8], прэміяй за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе быў уганараваны брытанскі акцёр Рэйф Файнс[9], а Ганаровая прэмія прэзідэнта і рады еўрапейскай кінаакадэміі была ўручана грэчаскаму і французскаму кінарэжысёру і сцэнарысту Коста-Гаўрасу[en][10].Перайсці да раздзела «Ганаровыя ўзнагароды»

Храналогія падзей[правіць | правіць зыходнік]

Месца правядзення 31-й цырымоніі прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі было абвешчана 12 лістапада 2016 года, прымаючым еўрапейскім горадам была абрана Севілья[11].

Абвяшчэнне намінантаў і пераможцаў будучай кінапрэміі распачалося яшчэ ўлетку 2018 года. Першым вядомым лаўрэтам стала іспанская актрыса Кармен Маўра, 26 ліпеня было аб’яўлена, што яна будзе ўганаравана Прэміяй еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненні[8].

Неўзабаве пачаўся адбор фільмаў для ўдзелу ў асноўных намінацыях кінапрэміі. 21 жніўня 2018 года Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання. Так званы «доўгі спіс» складаўся з 49 кінастужак вытворчасці 35 еўрапейскіх краін[3]. Пакуль тры з паловай тысячы кінаакадэмікаў былі прыцягнуты да разгляду рэкамендаваных карцін і выбару «кароткіх спісаў» намінантаў, гледачам было прапанавана паўдзельнічаць у выбары свайго фаварыта. Так, 3 верасня 2018 года на афіцыйным сайце Еўрапейскай кінапрэміі пачалося галасаванне, па выніках якога вызначаецца пераможца ў намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый». Намінантамі сталі 9 кінастужак[12]. Яшчэ адзін конкурс, арыентаваны на шырокую аўдыторыю, распачаўся 25 верасня, калі Еўрапейская кінаакадэмія і Гамбургскі кінафестываль[en] абвясцілі пяцёх намінантаў на «Кінапрэмію еўрапейскіх універсітэтаў» (англ.: European University Film Award, EUFA). Да ўдзелу ў выбары пераможцы ў гэтай намінацыі прыцягваецца еўрапейскае студэнцтва[13].

У кастрычніку быў працягнуты працэс абвяшчэння намінантаў у розных катэгорыях. Так, 4 кастрычніка 2018 года Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс намінантаў на «Найлепшы еўрапейскі кароткаметражны фільм[en]». У спіс увайшло 15 кінастужак[14][15]. 9 кастрычніка быў апублікаваны спіс намінантаў на прэмію «Еўрапейскае адкрыццё 2018 — Прыз ФІПРЭСІ». Гэтая ўзнагарода прысуджаецца штогод у межах Еўрапейскай кінапрэміі маладым і шматабяцальным рэжысёрам за першы поўнаметражны фільм. У спіс намінантаў увайшло 6 дэбютных карцін[16]. 16 кастрычніка было абвешчана, што Прэміяй за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе будзе ўганараваны брытанскі акцёр Рэйф Файнс[9]. 23 кастрычніка былі абвешчаны яшчэ дзве намінацыі: «Найлепшая еўрапейская камедыя» і «Найлепшы еўрапейскі анімацыйны поўнаметражны фільм»[17].

Намінанты ў асноўных катэгорыях — «Найлепшы еўрапейскі фільм», «Найлепшы еўрапейскі рэжысёр», «Найлепшая еўрапейская актрыса», «Найлепшы еўрапейскі акцёр» і «Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст» — традыцыйна былі названы на Фестывалі еўрапейскага кіно ў Севільі. Абвяшчэнне адбылося 10 лістапада, а лідарам па колькасці намінацый стаў польскі драматычны фільм «Халодная вайна», адзначаны ў пяці катэгорыях. Яшчэ тры фільмы былі адзначаны чатырма намінацыямі: «Догмэн», «Мяжа» і «Шчаслівы Лазар»[4][5].

Пераможцаў у тэхнічных намінацыях Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла 15 лістапада. Лаўрэаты абіраліся адмысловым журы з васьмі спецыялістаў, асноўваючыся на «доўгім спісе» мастацкіх фільмаў, рэкамендаваным Еўрапейскай кінаакадэміяй. Пераможцы вызначаліся ў васьмі намінацыях: «Найлепшы еўрапейскі аператар», «Найлепшы еўрапейскі мантажор», «Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчык», «Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмах», «Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грыму», «Найлепшы еўрапейскі кампазітар», «Найлепшы еўрапейскі гукарэжысёр», «Найлепшы еўрапейскі спецыяліст па візуальных эфектах»[6].

Яшчэ адна ганаровая ўзнагарода была аб’яўлена 27 лістапада. Лаўрэатам Ганаровай прэміяй прэзідэнта і рады еўрапейскай кінаакадэміі стаў грэчаскі і французскі кінарэжысёр і сцэнарыст Коста-Гаўрас[en][10].

31-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі прайшла 15 снежня 2018 года. Пераможцам у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі фільм» і абсалютным лідарам па колькасці атрыманых узнагарод стаў польскі драматычны фільм «Халодная вайна», пастаўлены рэжысёрам Паўлам Паўлікоўскім[7][2].

Адбор[правіць | правіць зыходнік]

21 жніўня 2018 года Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання на Еўрапейскую кінапрэмію 2018 года. У спіс увайшлі 49 фільмаў вытворчасці 35 еўрапейскіх краін[3].

Фільм Арыгінальная назва Рэжысёр Краіны-вытворцы Сп.
«Ага[fr]» Ága Мілка Лазараў[fr] Балгарыя, Германія, Францыя [18]
«Адзін дзень[hu]» венг.: Egy nap Жофія Жылагі[hu] Венгрыя [19]
«Айка» руск.: Айка Сяргей Дварцавой[ru] Расія, Германія, Польшча, Казахстан [20]
«Апека[en]» фр.: Jusqu'à la garde Ксаўе Легран[en] Францыя [21]
«Арытмія» руск.: Аритмия Барыс Хлебнікаў[ru] Расія, Фінляндыя, Германія [22]
«Борг супраць Макінроя[en]» англ.: Borg McEnroe Янус Мец[en] Швецыя, Данія, Фінляндыя, Чэхія [23]
«Вайна Анны» руск.: Война Анны Аляксей Федарчэнка[ru] Расія [24]
«Віла[en]» фр.: La villa Рабер Гедыгян[en] Францыя [25]
«Вінаваты» дацк.: Den skyldige Густаў Мёлер[fr] Данія [26]
«Гігант[en]» баскск.: Handia Айтар Эрэхі[eu], Хон Гараньё[es] Іспанія [27]
«Гранатавы сад[en]» азерб.: Nar bağı Ільгар Наджаф[az] Азербайджан [28]
«Данбас[en]» Донбас Сяргей Лазніца Германія, Францыя, Румынія, Нідэрланды, Украіна [29]
«Даўлатаў[ru]» руск.: Довлатов Аляксей Герман[ru] Расія, Польшча, Сербія [30]
«Дзікая груша[en]» турэцк.: Ahlat Ağacı Нуры Більге Джэйлан Турцыя, Германія, Францыя, Балгарыя, Паўночная Македонія, Боснія і Герцагавіна, Швецыя, Катар [31]
«Дзяўчына[en]» англ.: Girl Лукас Донт[en] Бельгія, Нідэрланды [32]
«Догмэн» англ.: Dogman Матэа Гаронэ Італія, Францыя [33]
«Дом, які збудаваў Джэк[en]» англ.: The House That Jack Built Ларс фон Трыер Данія, Швецыя, Францыя, Германія [34]
«Дыямантына[en]» парт.: Diamantino Гэбрыэль Абрантэш[fr], Дэніэл Шміт Партугалія, Францыя, Бразілія [35]
«Жаль[en]» грэч. Οίκτος Бабіс Макрыдыс Грэцыя, Польшча [36]
«Жанчына на вайне[en]» ісл.: Kona fer í stríð Бенедыкт Эрлінгсан[fr] Ісландыя, Францыя, Украіна [37]
«Звер[en]» англ.: Beast Майкл Пірс Вялікабрытанія [38]
«Кабэйн[en]» Cobain Нанук Леапольд[en] Нідэрланды, Германія, Бельгія [39]
«Капітан[en]» ням.: Der Hauptmann Роберт Швентке[en] Германія, Францыя, Польшча [40]
«Кармен і Лола[en]» ісп.: Carmen y Lola Аранча Эчэварыя[es] Іспанія [41]
«Лета[ru]» руск.: Лето Кірыл Сярэбранікаў[ru] Расія, Францыя [42]
«Майкл унутры[en]» англ.: Michael Inside Фрэнк Бэры Ірландыя [43]
«Мілада[en]» Milada Давід Мрнка Чэхія [44]
«Мужчыны не плачуць[en]» басн.: Muškarci ne plaču Ален Дрлжэвік Боснія і Герцагавіна, Германія, Славенія, Харватыя [45]
«Мяжа» шведск.: Gräns Алі Абасі Швецыя, Данія [46]
«Небяспечная маці[en]» груз. საშიში დედა Ана Урушадзэ Грузія, Эстонія [47]
«Не датыкайся[en]» рум.: Nu mă atinge-mă Адзіна Пінціліе[en] Румынія, Германія, Чэхія, Балгарыя, Францыя [48]
«Пад дрэвам[en]» ісл.: Undir trénu Хафштайн Гунар Сігурдсан Ісландыя, Данія, Польшча, Германія [49]
«Падынгтан 2» англ.: Paddington 2 Пол Кінг[en] Вялікабрытанія [50]
«Парарока[ro]» Pororoca Канстанцін Папеску[ro] Румынія, Францыя [51]
«Петра[en]» Petra Хаймэ Расалес[en] Іспанія, Францыя, Данія [52]
«Прагненне[en]» іўр.: געגוע Шабі Габізон[en] Ізраіль [53]
«Святло[de]» ням.: Licht Барбара Альберт[en] Аўстрыя, Германія [54]
«Стыкс[en]» ням.: Styx Фольфганг Фішэр[de] Германія, Аўстрыя [55]
«Твар[en]» польск.: Twarz Малгажата Шумоўска Польшча [56]
«Транзіт[en]» ням.: Transit Крысціян Петцольд[en] Германія, Францыя [57]
«Тры дні ў Кібероне[en]» ням.: 3 Tage in Quiberon Эмілі Атэф[en] Германія, Аўстрыя, Францыя [58]
«Тыя, з кім усё ў парадку[it]» швейц. ням.[en] Dene wos guet geit Сірыл Шойблін[de] Швейцарыя [59]
«Уцёя, 22 ліпеня[en]» нарв.: Utøya 22. juli Эрык Попэ[en] Нарвегія [60]
«Факстрот» іўр.: פוֹקְסטְרוֹט Самуэль Маоз[en] Германія, Ізраіль, Францыя [61]
«Фуга[en]» польск.: Fuga Агнешка Смачыньска[en] Польшча, Чэхія, Швецыя [62]
«Халодная вайна» польск.: Zimna wojna Павел Паўлікоўскі Польшча, Вялікабрытанія, Францыя [63]
«Хвалі шоку — Дзённік майго розуму[en]» фр.: Ondes de choc – Journal de ma tête Урсула Маер[en] Швейцарыя [64]
«Што скажуць людзі[en]» нарв.: Hva vil folk si Ірам Хак[en] Нарвегія, Германія, Швецыя [65]
«Шчаслівы Лазар» італ.: Lazzaro Felice Алічэ Рарвакер[en] Італія, Францыя, Германія, Швейцарыя [66]

Цырымонія[правіць | правіць зыходнік]

31-я цырымонія ўручэння Еўрапейскай кінапрэміі адбывалася 15 снежня 2018 года ў Тэатры дэ ла Маэстранца[en] ў Севільі. Дэкарацыі на сцэне ўяўлялі сабой вобраз гасціннага вулічнага жыцця і тапас-бараў[en] прымаючага горада. Цырымонія распачалася з фламенка, выкананага вядомым севільскім харэографам і танцорам Андрэсам Марынам[es]. Затым старшыня Еўрапейскай кінаакадэміі Агнешка Холанд прадставіла вядучых вечара, якімі сталі Росі дэ Пальма (Іспанія), Ашраф Бархом[en] (Ізраіль), Аміра Казар[en] (Францыя), Анамарыя Марынка (Румынія), Іван Шведаў[en] (Расія) і Том Улашыха[en] (Германія)[67][68].

Пасля папуры з кліпаў намініраваных фільмаў іспанская актрыса і лаўрэат прэміі «Гоя» Эма Суарэс[en] уручыла Прэмію Еўрымаж за капрадукцыю[en]. Узнагароду, пакліканую падкрэсліваць вырашальную ролю сумеснай вытворчасці ў развіцці міжнароднага абмену, атрымалі Канстанцінас Кантаўракіс[d] і Гіоргас Карнавас[d] з «Heretic Productions» у Афінах. Грэчаскія прадзюсары падзякавалі акадэміі і прысвяцілі ўзнагароду ўсім, з кім яны працуюць[67][69].

На сцэну выйшла пераможца мінулага года ў намінацыя «Найлепшая еўрапейская актрыса» Аляксандра Борбей[en] і ўручыла ўзнагароду ў катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі акцёр» італьянцу Марчэла Фонтэ[en] за яго ігру ў фільме «Догмэн». Прыкметна расчулены, акцёр рабіў кампліменты іншым намінантам за іх ігру і дзякаваў, гаварыў па-італьянску[67][70].

Старшыня Еўрапейскай кінаакадэміі Агнешка Холанд і намеснік старшыні Майк Даўні[en] закранулі цяжкую палітычную сітуацыю, у якой апынуліся артысты, што падвяргаюцца цэнзуры і зняволенню. Асаблівая ўвага была прысвечана ўкраінскаму рэжысёру Алегу Сянцову, які быў асуджаны на 20 гадоў зняволення і абвясціў галадоўку, і расійскаму рэжысёру Кірылу Сярэбранікаву[ru], які знаходзіўся пад хатнім арыштам. Заява кіраўнікоў Еўрапейскай кінаакадэміі завяршылася авацыямі ў абарону правоў чалавека[67].

Нямецкі акцёр Аляксандр Фелінг[en], найбольш вядомы па ролях у фільме «Бясслаўныя вырадкі» і серыяле «Радзіма[en]», прадставіў намінантаў на прэмію Еўрапейскае адкрыццё года[en], якая прысуджаецца маладому шматабяцальнаму рэжысёру за першы поўнаметражны фільм. У гэтым годзе ўзнагароду атрымала стужка «Дзяўчына[en]» Лукаса Донта[en] з Бельгіі. Заявіўшы, што «найвялікшая сіла любога артыста — гэта суперажыванне», рэжысёр прысвяціў узнагароду выканаўцу галоўнай ролі Віктару Полстэру[fr] і Норы Мансекур[de], маладой транс-дзяўчыне, чыя гісторыя лягла ў аснову фільма[67][71].

Шведская актрыса Ханна Альстром[en], вядомая на міжнародным узроўні сваёй роляй кронпрынцэсы Швецыі Цільды ў фільме «Kingsman: Сакрэтная служба», прадставіла катэгорыю «Еўрапейскі анімацыйны фільм». Узнагароду атрымалі Рауль Дэ Ла Фуэнтэ і Дэміен Ненаў[pl] за фільм «Яшчэ адзін дзень жыцця[en]» пра легендарнага польскага ваеннага карэспандэнта Рышарда Капусцінскага[67][72].

Вядомая па фільме «Прывідная ніць[en]» люксембургская актрыса Вікі Крыпс[en] прадставіла намінантаў у катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст». Узнагарода дасталася карціне «Халодная вайна». Рэжысёр і сцэнарыст Павел Паўлікоўскі падзякаваў сваім бацькам, чыё жыццё лягло ў аснову фільма, «за тое, што яны пражылі такое катастрафічнае і ў рэшце рэшт прыгожае жыццё»[67][73].

Прэзідэнт Еўрапейскай кінаакадэміі Вім Вендэрс выйшаў на сцэну, каб уручыць Ганаровую прэмію прэзідэнта і рады Еўрапейскай кінаакадэміі Коста-Гаўрасу[en], легендарнаму рэжысёру грэчаскага паходжання, які стаў сусветна вядомым у 1969 годзе сваім палітычным трылерам «Дзэта[en]». У эмацыйнай прамове рэжысёр падзякаваў Віму Вендэрсу і Еўрапейскай кінаакадэміі за тое, што падаюць «прыклад таго, якой павінна быць Еўропа»[67][74].

Пасля выступу знакамітай спявачкі фламенка Росіа Маркес на сцэну вярнулася Росі дэ Пальма, каб выступіць з жаноцкім пасланнем: «Будзьце моцнымі і любіце сябе, жанчыны!»[67][75]

Прэмію за Найлепшую еўрапейскую камедыю атрымала стужка «Смерць Сталіна[en]» рэжысёра Арманда Янучы[en], які сказаў: «Як першы чалавек з Вялікабрытаніі на гэтай сцэне, ці магу я сказаць: я люблю Еўропу!», і працягнуў «калі розныя краіны аб’ядноўваюцца ў супольнасць, саюз, гэта вельмі добрая ідэя, і я збіраюся вярнуцца з гэтай ідэяй у Вялікабрытанію пасля гэтага вечара!»[67][76]

З самай вясёлай хвалебнай прамовай вечара выступілі Росі дэ Пальма і Карлас Арэсэс[en], выканаўшы рэпертуар класічных танцавальных песень[77]. Кульмінацыяй сцэны стала ўручэнне прэзідэнтам Еўрапейскай кінаакадэміі Вімам Вендэрсам Прэміі за прыжыццёвыя дасягненні іспанскай актрысе Кармен Маўры. У слязах, змешваючы англійскую, іспанскую і французскую мовы, Маўра сказала, што вельмі ўсцешана такім прызнаннем і вельмі ганарыцца: «I am very happy with this, encantida, en tous cas, je suis très fier, I am very proud!»[67][78]

Французская актрыса, былая фотамадэль і спявачка Эманюэль Сенье аб’явіла лаўрэата прэміі «Найлепшы еўрапейскі рэжысёр». Узнагарода дасталася карціне «Халодная вайна». На сцэну зноў падняўся Павел Паўлікоўскі, і, выкарыстоўваючы магчымасць, прызнаўся: «Відовішча таго, як Кармен Маўра ўвасабляе гэты цудоўны еўрапейскі хаос, што ўнутры нас, кранула мяне да слёз!»[67][79]

Намінацыю «Найлепшы еўрапейскі дакументальны фільм[en]» прадставіла чэшская актрыса Ганна Гейслерава[en], найбольш вядомая ў свеце па фільмах «Вяртанне ідыёта[en]» (1999), «Жэляры[en]» (2003) і «Шчасце[en]» (2005). Узнагароду атрымала шведская рэжысёрка Яне Магнусан[sv] за фільм «Бергман — год з жыцця[en]». У сваёй прамове яна падзякавала Інгмару Бергману за тое натхненне, якое ён даў многім рэжысёрам ва ўсім свеце[67][80].

Пад авацыі іспанская актрыса Вікторыя Абрыль[en] уручыла прэмію «Еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе» Рэйфу Файнсу. Брытанскі акцёр задаўся пытаннем: «Ці магу я быць англічанінам і еўрапейцам?» і адразу ж адказаў сам сабе: «Катэгарычна так!» «Гэта прыгнятае і засмучае», — сказаў ён пра крызіс у Еўропе і дадаў, — «у Англіі цяпер толькі шум расколу»[67][81].

Апошнюю ўзнагароду вечара, «Найлепшы еўрапейскі фільм», уручыў брытанскі акцёр Чыветэл Эджыафар[en], вядомы па фільмах «Брудныя вабноты[en]» (2002) і «12 гадоў рабства» (2013). Не стала здзіўленнем, што гэтую ўзнагароду таксама атрымала стужка «Халодная вайна», якая ў канчатковым выніку атрымала пяць узнагарод[67][82].

Пераможцы і намінанты[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прыведзены спісы пераможцаў[7] і намінантаў[83]. У межах адной катэгорыі намінанты ўпарадкаваны паводле беларускага алфавіта. Пераможца адзначаны блакітным колерам фона       і прыводзіцца першым.

Узнагароды за фільм[правіць | правіць зыходнік]

Намінацыя Фільм Рэжысёр Краіна Сп.
Найлепшы еўрапейскі фільм «Халодная вайна» Павел Паўлікоўскі Польшча, Вялікабрытанія, Францыя [63]
«Дзяўчына[en]» Лукас Донт[en] Бельгія, Нідэрланды [32]
«Догмэн» Матэа Гаронэ Італія, Францыя [33]
«Мяжа» Алі Абасі Швецыя, Данія [46]
«Шчаслівы Лазар» Алічэ Рарвакер[en] Італія, Францыя, Германія, Швейцарыя [66]
Найлепшая еўрапейская камедыя «Смерць Сталіна[en]» Арманда Янучы[en] Францыя, Вялікабрытанія, Бельгія [84]
«Адчуванне свята[en]» Эрык Таледано[fr], Аліўе Накаш[fr] Францыя [85]
«Дыямантына[en]» Гэбрыэль Абрантэш[fr], Дэніэл Шміт Партугалія, Францыя, Бразілія [35]
Еўрапейскае адкрыццё — Прыз ФІПРЭСІ «Дзяўчына[en]» Лукас Донт[en] Бельгія, Нідэрланды [32]
«Адзін дзень[hu]» Жофія Жылагі[hu] Венгрыя [19]
«Вінаваты» Густаў Мёлер[fr] Данія [26]
«Небяспечная маці[en]» Ана Урушадзэ Грузія, Эстонія [47]
«Не датыкайся[en]» Адзіна Пінціліе[en] Румынія, Германія, Чэхія, Балгарыя, Францыя [48]
«Тыя, з кім усё ў парадку[it]» Сірыл Шойблін[de] Швейцарыя [59]
Найлепшы еўрапейскі дакументальны фільм «Бергман — год з жыцця[en]» Яне Магнусан[sv] Швецыя, Нарвегія [86]
«Далёкі брэх сабак[uk]» Сімон Лерэнг Вільмонт Данія, Фінляндыя, Швецыя [87]
«Жанчына ў палоне[en]» Бернадэт Туза-Рытэр[hu] Венгрыя, Германія [88]
«Маўчанне іншых[es]» Роберт Бахар, Альмудэна Карасэда[en] Іспанія, Злучаныя Штаты Амерыкі [89]
«Пра айцоў і сыноў[en]» Талал Дэркі[en] Германія, Сірыя, Ліван, Катар [90]
Найлепшы еўрапейскі анімацыйны поўнаметражны фільм «Яшчэ адзін дзень жыцця[en]» Рауль Дэ Ла Фуэнтэ, Дэміен Ненаў[pl] Польшча, Іспанія, Бельгія, Германія, Венгрыя [91]
«Белы Ікол[fr]» Аляксандр Эспігарэс[en] Францыя, Люксембург [92]
«Карміцелька[en]» Нора Тумі[en] Ірландыя, Канада, Люксембург [93]
«Пячорны чалавек[en]» Нік Парк[en] Вялікабрытанія [94]
Найлепшы еўрапейскі кароткаметражны фільм[en] «Гады́» Сара Фгаер Італія, Францыя [95]

Персанальныя ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Намінацыя Фота Намінант Фільм
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр Павел Паўлікоўскі Павел Паўлікоўскі «Халодная вайна»
Алі Абасі «Мяжа»
Матэа Гаронэ «Догмэн»
Самуэль Маоз[en] «Факстрот»
Алічэ Рарвакер[en] «Шчаслівы Лазар»
Найлепшая еўрапейская актрыса Іаанна Куліг Іаанна Куліг[en] «Халодная вайна»
Мары Баўмер[en] «Тры дні ў Кібероне[en]»
Хальдоўра Гейрхардсдоўтыр[fr] «Жанчына на вайне[en]»
Барбара Лені[en] «Петра[en]»
Ева Меландэр «Мяжа»
Альба Рарвакер[en] «Шчаслівы Лазар»
Найлепшы еўрапейскі акцёр
Марчэла Фонтэ[en] «Догмэн»
Сверыр Гуднасан[en] «Борг супраць Макінроя[en]»
Томаш Кот[en] «Халодная вайна»
Віктар Полстэр[fr] «Дзяўчына[en]»
Якаб Седэргрэн[en] «Вінаваты»
Руперт Эверэт «Шчаслівы прынц[en]»
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст Павел Паўлікоўскі Павел Паўлікоўскі «Халодная вайна»
Алі Абасі, Ізабэла Эклёф[sv], Юн Айвідэ Ліндквіст[en] «Мяжа»
Матэа Гаронэ, Уга Кіці[it], Масіма Гаўдыоза[it] «Догмэн»
Густаў Мёлер[fr], Эміль Нігаард Альбертсэн «Вінаваты»
Алічэ Рарвакер[en] «Шчаслівы Лазар»

Тэхнічныя ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

15 лістапада 2018 года Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла пераможцаў у васьмі тэхнічных намінацыях. Пераможцы абіраліся адмысловым журы з васьмі спецыялістаў, асноўваючыся на «доўгім спісе» мастацкіх фільмаў, рэкамендаваным Еўрапейскай кінаакадэміяй. Пераможцы вызначаліся ў васьмі намінацыях: Найлепшы еўрапейскі аператар, Найлепшы еўрапейскі мантажор, Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчык, Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмах, Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грыму, Найлепшы еўрапейскі кампазітар, Найлепшы еўрапейскі гукарэжысёр, Найлепшы еўрапейскі спецыяліст па візуальных эфектах[6].

Сябры журы, якое вызначыла пераможцаў у васьмі тэхнічных катэгорыях:

Намінацыя Пераможца Фільм
Найлепшы еўрапейскі аператар Марцін Отэрбек «Уцёя, 22 ліпеня[en]»
Найлепшы еўрапейскі мантажор Яраслаў Каміньскі[pl] «Халодная вайна»
Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчык Андрэй Панкратаў «Лета[ru]»
Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмах Масіма Кантыні Парыні[it] «Догмэн»
Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грыму Далія Колі, Ларэнца Тамбурыні, Даніэла Тартары «Догмэн»
Найлепшы еўрапейскі кампазітар Крыстаф М. Кайзер[de], Джуліян Маас[de] «Тры дні ў Кібероне[en]»
Найлепшы еўрапейскі гукарэжысёр Андрэ Бендокі Алвес, Марцін Штэер «Капітан[en]»
Найлепшы еўрапейскі спецыяліст па візуальных эфектах Петэр Х’ёрт «Мяжа»

Глядацкія ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагарода Фільм Рэжысёр Краіны-вытворцы Сп.
Прыз глядацкіх сімпатый за найлепшы еўрапейскі фільм «Назаві мяне сваім імем» Лука Гуаданьіна[en] Італія, Злучаныя Штаты Амерыкі, Бразілія, Францыя [96]
«Адчуванне свята[en]» Эрык Таледано[fr], Аліўе Накаш[fr] Францыя [85]
«Борг супраць Макінроя[en]» Янус Мец[en] Швецыя, Данія, Фінляндыя, Чэхія [23]
«Валерыян і горад тысячы планет» Люк Бесон Францыя [97]
«Вікторыя і Абдул[en]» Стывен Фрырз Вялікабрытанія [98]
«Дзюнкерк[en]» Крыстафер Нолан Вялікабрытанія, Злучаныя Штаты Амерыкі, Францыя, Нідэрланды [99]
«З ніадкуль[en]» Фаціх Акін Германія, Францыя [100]
«Найцямнейшыя часы[en]» Джо Райт Вялікабрытанія [101]
«Смерць Сталіна[en]» Арманда Янучы[en] Францыя, Вялікабрытанія, Бельгія [84]
Кінапрэмія еўрапейскіх універсітэтаў[en] «Шчаслівы Лазар» Алічэ Рарвакер[en] Італія, Францыя, Германія, Швейцарыя [66]
«Стыкс[en]» Фольфганг Фішэр[de] Германія, Аўстрыя [55]
«Уцёя, 22 ліпеня[en]» Эрык Попэ[en] Нарвегія [60]
«Факстрот» Самуэль Маоз[en] Германія, Ізраіль, Францыя [61]
«Яйкі Тарзана[ro]» Аляксандру Саламон[ro] Румынія, Францыя [102]

Ганаровыя ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагарода Фота Лаўрэат Сп.
Прэмія еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненні Кармен Маўра Кармен Маўра [8]
Еўрапейская кінапрэмія за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе Рэйф Файнс Рэйф Файнс [9]
Ганаровая прэмія прэзідэнта і рады еўрапейскай кінаакадэміі Коста-Гаўрас Коста-Гаўрас[en] [10]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Seville is Getting Ready (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (12 снежня 2018). Праверана 23 лістапада 2022.
  2. а б в Elsa Keslassy. Pawel Pawlikowski’s ‘Cold War’ Wins for Best Film, Director at European Film Awards (англ.). «Variety» (15 снежня 2018). Праверана 12 ліпеня 2019.
  3. а б в 49 Feature Films Selected for European Film Awards (англ.). «FilmNewEurope.com» (21 жніўня 2018). Праверана 23 жніўня 2018.
  4. а б David González. Cold War tops European Film Awards nominations (англ.). Сайт «Cineuropa» (10 лістапада 2018). Праверана 11 лістапада 2018.
  5. а б Nominations for the European Film Awards 2018 (англ.). «FilmFestivals.com» (10 лістапада 2018). Праверана 13 лістапада 2018.
  6. а б в Jury Unveils First Eight EFA Winners (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (15 лістапада 2018). Праверана 15 лістапада 2018.
  7. а б в European Film Academy: Winners 2018 (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  8. а б в EFA Honours Carmen Maura (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (26 ліпеня 2018). Праверана 12 ліпеня 2019.
  9. а б в EFA Honours Ralph Fiennes (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (16 кастрычніка 2018). Праверана 17 кастрычніка 2018.
  10. а б в EFA Honours Costa-Gavras (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (27 лістапада 2018). Праверана 12 ліпеня 2019.
  11. European Film Awards 2018 Go to Seville (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі (12 лістапада 2016). Праверана 12 ліпеня 2019.
  12. EFA opens vote for People's Choice Award (англ.). Сайт «Cineuropa» (3 верасня 2018). Праверана 22 снежня 2022.
  13. Five Films Nominated for European University Film Award (EUFA) (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (25 верасня 2018). Праверана 15 снежня 2018.
  14. 15 Short Films Nominated (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі (4 кастрычніка 2018). Праверана 6 кастрычніка 2018.
  15. 15 shorts nominated for the European Film Awards (англ.). Сайт «Cineuropa» (4 кастрычніка 2018). Праверана 6 кастрычніка 2018.
  16. Six Debut Films Nominated (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (9 кастрычніка 2018). Праверана 10 кастрычніка 2018.
  17. Animation & Comedy Nominations (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (23 кастрычніка 2018). Праверана 23 кастрычніка 2018.
  18. ÁGA (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  19. а б ONE DAY (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  20. AYKA (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  21. CUSTODY (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  22. ARRHYTHMIA (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  23. а б BORG/MCENROE (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  24. ANNA'S WAR (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  25. THE HOUSE BY THE SEA (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  26. а б THE GUILTY (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  27. THE GIANT (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  28. POMEGRANATE ORCHARD (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  29. DONBASS (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  30. DOVLATOV (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  31. THE WILD PEAR TREE (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  32. а б в GIRL (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  33. а б DOGMAN (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  34. THE HOUSE THAT JACK BUILT (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  35. а б DIAMANTINO (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  36. PITY (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  37. WOMAN AT WAR (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  38. BEAST (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  39. COBAIN (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  40. THE CAPTAIN (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  41. CARMEN & LOLA (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  42. THE SUMMER (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  43. MICHAEL INSIDE (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  44. MILADA (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  45. MEN DON'T CRY (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  46. а б BORDER (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  47. а б SCARY MOTHER (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  48. а б TOUCH ME NOT (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  49. UNDER THE TREE (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  50. PADDINGTON 2 (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  51. POROROCA (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  52. PETRA (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  53. LONGING (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  54. MADEMOISELLE PARADIS (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  55. а б STYX (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  56. MUG (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  57. TRANSIT (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  58. 3 DAYS IN QUIBERON (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  59. а б THOSE WHO ARE FINE (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  60. а б U - JULY 22 (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  61. а б FOXTROT (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  62. FUGUE (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  63. а б COLD WAR (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  64. SHOCK WAVES: DIARY OF MY MIND (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  65. WHAT WILL PEOPLE SAY (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  66. а б в HAPPY AS LAZZARO (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.
  67. а б в г д е ё ж з і к л м н о Awards Impressions — EFA 2018 (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 22 лістапада 2022.
  68. 31st European Film Awards - Flamenco with Rossy de Palma and Andrés Marín I Agnieszka Holland. Сайт «YouTube». Праверана 2022-11-24. {{cite AV media}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  69. Konstantinos Kontovrakis & Giorgos Karnavas - Eurimages Co-Production Award 2018. Сайт «YouTube». Праверана 2022-11-24. {{cite AV media}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  70. Marcello Fonte - European Actor 2018. Сайт «YouTube». Праверана 2022-11-24. {{cite AV media}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  71. GIRL by Lukas Dhont - European Discovery 2018. Сайт «YouTube». Праверана 2022-11-24. {{cite AV media}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  72. ANOTHER DAY OF LIFE - European Animated Feature Film 2018. Сайт «YouTube». Праверана 2022-11-24. {{cite AV media}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  73. Paweł Pawlikowski - European Screenwriter 2018. Сайт «YouTube». Праверана 2022-11-24. {{cite AV media}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  74. Costa-Gavras - Honorary Award of the EFA President and Board. Сайт «YouTube». Праверана 2022-11-24. {{cite AV media}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  75. Rossy de Palma - To all the women – 31st European Film Awards. Сайт «YouTube». Праверана 2022-11-24. {{cite AV media}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  76. THE DEATH OF STALIN - European Comedy 2018. Сайт «YouTube». Праверана 2022-11-24. {{cite AV media}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  77. Rossy de Palma and Carlos Areces sing for Carmen Maura - 31st European Film Awards. Сайт «YouTube». Праверана 2022-11-24. {{cite AV media}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  78. Carmen Maura - EFA Lifetime Achievement Award. Сайт «YouTube». Праверана 2022-11-24. {{cite AV media}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  79. Paweł Pawlikowski - European Director 2018. Сайт «YouTube». Праверана 2022-11-24. {{cite AV media}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  80. BERGMAN – A YEAR IN A LIFE - European Documentary 2018. Сайт «YouTube». Праверана 2022-11-24. {{cite AV media}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  81. Ralph Fiennes - European Achievement in World Cinema. Сайт «YouTube». Праверана 2022-11-24. {{cite AV media}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  82. COLD WAR by Paweł Pawlikowski - European Film 2018. Сайт «YouTube». Праверана 2022-11-24. {{cite AV media}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  83. European Film Academy: Nominations 2018 (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  84. а б THE DEATH OF STALIN (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  85. а б C'EST LA VIE (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  86. BERGMAN - A YEAR IN A LIFE (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  87. THE DISTANT BARKING OF DOGS (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  88. A WOMAN CAPTURED (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  89. THE SILENCE OF OTHERS (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  90. OF FATHERS AND SONS (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  91. ANOTHER DAY OF LIFE (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 15 снежня 2018.
  92. WHITE FANG (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 15 снежня 2018.
  93. THE BREADWINNER (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 15 снежня 2018.
  94. EARLY MAN (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 15 снежня 2018.
  95. THE YEARS (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 15 снежня 2018.
  96. CALL ME BY YOUR NAME (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  97. VALERIAN AND THE CITY OF A THOUSAND PLANETS (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  98. VICTORIA & ABDUL (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  99. DUNKIRK (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  100. IN THE FADE (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  101. DARKEST HOUR (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 ліпеня 2019.
  102. TARZAN'S TESTICLES (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 15 снежня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]