Еўрапе́йская кінапрэ́мія найле́пшаму еўрапе́йскаму сцэнары́сту (англ.: European Film Award for Best European Screenwriter) — адна з галоўных узнагарод Еўрапейскай кінапрэміі, якая была ўпершыню прысуджана на 1-й цырымоніі ў 1988 годзе і ўручаецца еўрапейскай кінаакадэміяй штогод па сённяшні дзень, за выключэннем перыяду з 1993 па 1995 год, калі ўзнагарода ў гэтай намінацыі не ўручалася.
Пераможцы і намінанты прыведзены ў храналагічным парадку. У межах аднаго года намінанты ўпарадкаваны па прозвішчах паводле беларускага алфавіта. Пераможца адзначаны блакітным колерам фона і прыводзіцца першым.