Доналд Слейтан
Дональд Слейтан | |
---|---|
англ.: Donald Kent Slayton | |
Краіна: | |
Воінскае званне: | major[d] |
Дата нараджэння: | 1 сакавіка 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 13 чэрвеня 1993[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці: | |
Аўтограф: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Доналд Слейтан (анг. Donald Kent «Deke» Slayton; 1 сакавіка 1924, Спарта, штат Вісконсін — 13 чэрвеня 1993, League City, штат Тэхас) — амерыканскі астранаўт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У дзень свайго васямнаццацігоддзя, 1 сакавіка 1942 года, Доналд Слейтан паступіў на службу ў ваенна-паветраныя сілы ЗША і пачаў навучацца лётнай справе. У красавіку 1943 года Слейтан атрымаў званне пілота і быў накіраваны на фронт у Еўропу. З 1943 па 1944 гады Слейтан ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у якасці пілота бамбардзіроўшчыка У-25. У сярэдзіне 1944 Слейтан вярнуўся ў Амерыку і працягнуў службу ў якасці пілота-інструктара. У красавіку 1945 года Слейтан зноў адправіўся на фронт, на востраў Акінава, дзе ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць Японіі. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Слейтон працягнуў службу ў якасці пілота-інструктара. У 1946 годзе Слейтан пакінуў ваенную службу і паступіў у Мінесоцкі ўніверсітэт (University of Minnesota). У 1949 годзе Слейтон атрымаў ступень бакалаўра ў аэранаўтыцы і быў прыняты на працу ў карпарацыю «Боінг» у Сіэтле. У 1951 годзе Дональд Слейтон паступіў на службу ў паветраныя сілы Нацыянальнай гвардыі штата Мінесота. Некаторы час Слейтан праходзіў службу ў Германіі, у горадзе Бітбург. 15 мая 1955 года Слейтан ажаніўся з Мэрджары Лані. У чэрвені 1955 Слейтан вярнуўся ў ЗША і пачаў службу на Ваенна-паветранай базе Эдвардс ў Каліфорніі. З студзеня 1956 па красавік 1959 г. Слейтан служыў у якасці лётчыка-выпрабавальшчыка.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Слейтан Доналд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Нарадзіліся 1 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Вісконсіне
- Памерлі 13 чэрвеня
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Тэхасе
- Узнагароджаныя Паветраным медалём (ЗША)
- Узнагароджаныя Медалём НАСА за выдатную службу
- Астранаўты ЗША
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Выпускнікі Мінесоцкага ўніверсітэта
- НАСА