Драздова (возера)
Выгляд
Драздова | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,7 км |
Шырыня | 0,35 км |
Плошча | 0,16 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,65 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2,75 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Драздова — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нача, за 25 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, за 0,6 км на поўнач ад вёскі Багушова.
Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,35 км, даўжыня берагавой лініі 1,65 км. Плошча вадазбору 2,75 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 4—5 м, на паўднёвым усходзе стромкія вышынёй да 15 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі пераважна стромкія. У паўднёвай частцы з возера выцякае ручай у раку Нача.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 208. — 522 с. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 157. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)