Другакананічныя кнігі
Другакананічныя кнігі (грэч. Δευτεροκανονικά Βιβλία) — азначэнне шэрагу кніг Старога Запавету, арігінальны яўрэйскі тэкст якіх не быў вядомы пры складанні біблейскага канону, бо не збярогся, але яны былі ўключаны ў Септуагінту. У праваслаўі гэтыя кнігі ўключаюцца ў склад Святога Пісьма, уважаюцца карыснымі для чытання, але пазначаюцца зорачкай і называюцца «некананічнымі». У каталіцызме іх аўтарытэт лічыцца роўным з першакананічнымі (г. зн. астатнімі, якія маюць яўрэйскі арыгінал), за выключэннем Другой і Трэцяй кніг Ездры і Трэцяй кнігі Макавеяў, якія аднесены да апокрыфаў. У пратэстантызме і іўдаізме лічацца апокрыфамі.
Паходжанне назвы
[правіць | правіць зыходнік]Падзел на протакананічныя (г. зн. аднесеныя да канону першымі) і другакананічныя (г. зн. аднесеныя да канону другімі) упершыню быў зроблены Сікстам Сіенскім у 1566 годзе на Трыдэнцкім саборы і пазней быў выкладзены ім у працы Bibliotheca Sancta.
Сучасны склад
[правіць | правіць зыходнік]Другакананічныя дадаткі да кананічных кніг
[правіць | правіць зыходнік]- дадаткі да Кнігі Эсфір (1:1, 3:13, 4:17, 5:1-2, 8:12, 10:3)
- малітва Манасіі ў канцы Другой кнігі летапісаў (36:24)
- апошні псалом (Псалтыр 151)
- малітва Азарыі і песня трох хлопчыкаў (Кніга прарока Данііла 3:24-90)
- аповесць пра Сусанну (Кніга прарока Данііла 13)
- гісторыя пра Віла і Дракона (Кніга прарока Данііла 14) [1]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БИБЛИЯ. I. ОБЩИЕ СВЕДЕНИЯ // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2002. — Т. V. — С. 89-97. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-010-2.