Першая кніга Макавеяў
Першая кніга Макавеяў (Α΄ Μακκαβαίων) | |
---|---|
Выява ліста з пералікам анатаваных другакананічных кніг. Кнігі Макавеяў прыведзены апошнімі ў спісе. | |
Раздзел: | Гістарычныя |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская, старажытнагрэчаская |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга прарока Малахіі |
Наступная: | Другая кніга Макавеяў |
![]() |
Першая кніга Макавеяў у праваслаўі і каталіцтве ўваходзіць у склад Старога Запавету, але яе няма ў Яўрэйскай Бібліі (Танаху) і Старым Запавеце ў пратэстантызме[1]. У Рускай праваслаўнай царкве і каталіцызме кнігу адносяць да другакананічных, у іўдаізме і пратэстантызме — да апокрыфаў.
Напісана на мяжы 2—1 ст. да н.э. на яўрэйскай мове, але захавалася толькі ў грэчаскім перакладзе. У ёй пасля кароткіх заўваг пра заваяванні Аляксандра Македонскага і апісання страшнага ганення сірыйскага цара Антыёха IV на яўрэяў і іх рэлігію далей паведамляецца пра паўстанні іўдзейскага свяшчэнніка Матафі ў абарону сваёй веры і бацькаўшчыны, а потым апісваюцца подзвігі яго сыноў Іуды, Іанафана і Сімона Макавеяў. Аўтар кнігі быў выразнікам інтарэсаў найбольш агрэсіўнай групы іўдзейскай знаці, якая падтрымлівала заваёўніцкую палітыку Макавеяў.[2]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 156. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Першая кніга Макавеяў
- Першая Макавейская кніга ў рускім сінадальным перакладзе
- 1-я Кніга Макабэяў ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь