Трэцяя кніга Ездры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Трэцяя кніга Ездры (Αποκάλυψις Εσδρά або Προφητεία)

Archangel Uriel with Esdras, St Michael and All Angels, Kingsland.jpg

Ездра і арханёл Урыіл
Раздзел: Гістарычныя кнігі
Мова арыгінала: старажытнагрэчаская або старажытнаяўрэйская
Легендарны аўтар: Ездра
Мясцовасць: Іўдзея
Папярэдняя (праваслаўе): Трэцяя кніга Макавеяў
Лагатып Вікісховішча Трэцяя кніга Ездры на Вікісховішчы

Трэцяя кніга Е́здры (Э́зры) (стар.-грэч.: Αποκάλυψις Εσδρά Адкрыццё Ездры, стар.-грэч.: Προφητεί Прароцтва[1]) — кніга, якая ў праваслаўі ўваходзіць у склад Старога Запавету, але адсутнічае ў Яўрэйскай Бібліі (Танаху) і не ўваходзіць у Стары Запавет у каталіцызме і пратэстантызме. У Клемянцінскай Вульгаце змяшчалася ў дадатак з назвай Чацвёртая кніга Ездры[2], але адсутнічае ў Новай Вульгаце[3]. У Рускай праваслаўнай царкве адносіцца да другакананічных кніг. Адсутнічаве ў Септуагінце і сучаснай грэчаскай Бібліі. У іўдаізме[4], каталіцызме[5] і пратэстантызме[2] адносіцца да апокрыфаў. У пратэстантызме называецца другой кнігай Ездры.

Мова і дата напісання[правіць | правіць зыходнік]

Напісана на старажытнагрэчскай або старажытнаяўрэйскай мове[6][7]. Не мае ні яўрэйскага, ні поўнага грэчаскага ці копцкага тэксту (толькі асобныя кавалкі). У цяперашні час вядомая толькі па перакладах на лацінскую (асноўная крыніца), сірыйскую, эфіопскую, арабскую і армянскую мовы[8]. У славянскіх і рускай сінадальнай Бібліі перакладзена з лацінскай[6]. Паводле Тлумачальнай Бібліі Лапухіна, асноўная частка кнігі напісана ў дахрысціянскія часы, а раздзелы I—II і XV—XVI — у часы ранняга хрысціянства.[8]

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Пасля разбурэння Другога іўдзейскага Храма ў Ерусаліме ваярамі рымскага імператара Ціта (70 год н. э.) аўтар тэкста — відавочца катастрофы — шукае сэнс бедстваў, якія царуюць, а таксама шукае суцяшэння і надзеі ў будучыні[7]. Аўтар выводзіць на сцэну Ездру (Эзру), які праз трыццаць год пасля разбурэння Першага храма (587 год да н. э.), прыгнечаны бедствамі свайго народа, задаецца пакутлівымі пытаннямі [7]. На іх адклікаюцца арханёлы Урыіл і Ерэмііл. Выкліканыя імі алегарычныя відзежы Ездры лічыліся прароцкімі.[6]

Зноскі

  1. Ездры книги // Библейская энциклопедия архимандрита Никифора. — М., 1891—1892.
  2. 2,0 2,1 Michael D. Coogan. The New Oxford Annotated Bible // Oxford. 2007. — P.4
  3. James E. Bowley. Living Traditions of the Bible. — Chalice Press, 1999. — P. 160
  4. Артыкул «Апокрифы и псевдоэпиграфы» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
  5. Д. Г. Добыкин. Лекции по введению в Священное Писание Ветхого Завета. — Санкт-Петербург.: Санкт-Петербургская православная духовная академия, 2012. — C. 22
  6. 6,0 6,1 6,2 Юнгеров П. А. Введение в Ветхий Завет. Неканонические книги. Вторая книга Ездры
  7. 7,0 7,1 7,2 Эзра IV // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. — СПб., 1908—1913.
  8. 8,0 8,1 Толкование на Третью книгу Ездры // Тлумачальная Біблія Лапухіна

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]