Дружыніна (Свярдлоўская вобласць)
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Дружыніна
|
Дружыніна (руск.: Дружи́нино) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ніжнесяргінскім раёне Свярдлоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Дружынінскага гарадскога паселішча ў складзе Ніжнесяргінскага муніцыпальнага раёна. Заснаваны ў 1915 годзе пры будаўніцтве чыгункі Казань — Екацярынбург як пасёлак пры станцыі Дружыніна. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1938 года.
Дружыніна размешчана ў лясах на левым беразе ракі Уткі, за 19 кіламетраў на паўночны ўсход ад Ніжніх Сярог, за 65 кіламетраў на захад ад Екацярынбурга.
Паблізу пасёлка знаходзіцца скрыжаванне аўтадарог Р242 Перм — Екацярынбург і Новауральск — Ніжнія Сяргі — Арці.