Друцк (герб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб «Друцк»

Друцк — прыватнаўласніцкі герб. Гербам карысталіся прадстаўнікі княжацкага роду Друц­кіх і яго шматлікіх галі­н — Друцкіх-Азярэцкіх, Друцкіх-Горскіх, Друцкіх-Канопляў, Друцкіх-Любецкіх, Друцкіх-Саколінскіх, Друцкіх-Талачынскіх.

Гісторык Васіль Варонін лічыць герб «Друцк» відазмененым гербам «Трызуб» («Слупы»)[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У чырвоным полі сярэбраны меч, па баках ад ляза папарна гарызантальна размешчаны чатыры залатыя паўмесяцы ражкамі насустрач[2]. Герб размешчаны на фоне геральдычнай княжацкай мантыі, падбітай гарнастаем і ўвенчанай княжацкай каронай.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Герб Талачына

Герб «Друцк» узяты за аснову сучаснага герба Талачына, які ўваходзіў у склад Друцкага княства.

Зноскі

  1. Князі Гальшанскія і Друцкія(недаступная спасылка)
  2. Вячаслаў Насевіч. Друцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 600. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]