Дуброк
Выгляд
Дуброк | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 131,9 м |
Даўжыня | 0,88 км |
Шырыня | 0,2 км |
Плошча | 0,14 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,18 км |
Найбольшая глыбіня | 2,9 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,7 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Дуброк — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікае Абаб'е, у басейне ракі Абабіца. Належыць да Абабіцкай групы азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Найбольшая глыбіня 2,9 м, сярэдняя — 1,7 м. Даўжыня берагавой лініі 2,05 км. Аб’ём вады ў возеры 0,24 млн м³.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 13 м, параслі лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны. Злучана ручаямі з азёрамі Мядзведна і Абаб'е.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 231. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. И.И. Шилай.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 17 мая 2017.
- Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 сакавіка 2016.
- Ліст карты N-35-7. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. Архівавана 2 мая 2013.