Дудка (інструмент)
Ду́дка — агульная назва народных музычных інструментаў сямейства прадольных флейтаў (сапелі, свірэлі, сапілкі) ў Беларусі, Расіі, Украіне[1].
Дудка — народны музычны духавы інструмент, які складаецца з бузіннай трасціны ці чароту і мае некалькі бакавых адтулін, а для ўдзімання — муштучок. Існуюць падвойныя дудкі: у дзве складеныя трубкі дзьмуюць праз адзін агульны муштук[2].
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Дудка ўяўляе сабой трубку з ігральнымі адтулінамі і свістковым прыстасаваннем. Дудкі вылучаюцца памерамі (даўжыня ад 20 да 50 см), формай трубак (існуюць конусападобныя, роўныя, з пашырэннем, звужэннем канцоў), колькасцю гральных адтулін, канструкцыяй свістковай прылады. Дзеля вырабу ўжываюць клён, ясень, ляшчыну, граб, сасну, ліпу, крушыну. У сучаснай практыцы прымяняюць алюміній і эбаніт. Бываюць цэльныя і разборныя.
Адмены
[правіць | правіць зыходнік]Сапілка
[правіць | правіць зыходнік]Ва Украіне да цяперашняй пары захавалася назва сапілка (сапель), у Беларусі цалкам забытае і замененае на «дудку». Часам дудкай называюць дуду.
Дудка-паршнёўка
[правіць | правіць зыходнік]Атрымала распаўсюджанне ў Заходняй Беларусі. Уяўляе сабой цыліндрычную драўляную трубку са свістковым прыстасаваннем, у якую ўстаўлены шпунт з дзяржальнам. Гуказдабыццё здзяйсняецца падачай струменю паветра і рытмічных, хістальных рухаў шпунта, якія вызначаюць вышыню гуку (даўжыня паветранага слупа ўнутры камля адваротна прапарцыйная вышыні здабытага гуку). Так, самы ніжні гук утвараецца ў максімальна адкрытым становішчы шпунта, самы высокі — у самым закрытым становішчы. Дудка-паршнёўка — слыхавы інструмент без фіксаванага строю. Ігра на ім звязаная найперш са слухавымі адчуваннямі выканаўцы.
Зноскі
- ↑ БСЭ: Дудка(недаступная спасылка)
- ↑ Дудка // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скорабагатчанка А. . — Беларуская навука, 2001. — 398 с. — ISBN 985-08-0056-9.