Аднагадовыя і шматгадовыятравяністыя расліны. Сцябло вышынёй да 3 м, акруглае ці трохграннае, з унутранай рыхлай паветраноснай тканкай — аэрэнхімай. Лісце лінейнае, трохграннае або ніткаладобнае ці рэдукаванае. Кветкі ў падоўжана-яйцападобных каласках, сабраных у складанае суквецце, радзей адзіночныя. Плод — арэшак.