Перайсці да зместу

Дыяген Лаэрцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыяген Лаэрцкі
стар.-грэч.: Διογένης ὁ Λαέρτιος
Дата нараджэння 180
Дата смерці 240
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, біёграф, філосаф, гісторык філасофіі
Навуковая сфера філасофія
Асноўныя інтарэсы гісторыя філасофіі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дыяген Лаэрцкі (стар.-грэч.: Διογένης ὁ Λαέρτιος) — познеантычны гісторык філасофіі.

Факты біяграфіі

[правіць | правіць зыходнік]

Ніякіх дадзеных пра асобу і біяграфію Дыягена Лаэрцкага не захавалася. Невядомыя нават даты яго жыцця; прыблізная біяграфічная датыроўка магчымая толькі на падставе яго сачыненняў і як мяркуема, паказвае на канец II — пачатак III ст. н. э. Вызначана толькі тое, што ён жыў пасля пісьменніка Секста Эмпірыка (II—III ст.), якога Дыяген згадвае, і да пісьменніка Стэфана Візантыйскага (VI ст.), які цытуе трактат Дыягена.

Гэтак жа загадкава і яго геаграфічнае паходжанне (магчыма, ён ураджэнец кілікійскага Лаэрта). Нельга выключыць, што мы маем справу не з рэальным імем, а з псеўданімам, запазычаным з гамераўскага эпасу: і грэч. διογενής (народжаны ад Зеўса), і стар.-грэч. Λᾱερτιάδης (сын Лаэрта) — эпітэты Адысея.

Зноскі