Перайсці да зместу

Дээтымалагізацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дээтымалагізацыя (стар.-грэч.: ἔτυμος — сапраўдны, правільны, дакладны + стар.-грэч.: λόγος — слова, вучэнне) — страта словам першапачатковай этымалагічнай сувязі з тым паняццем, ад якога паходзіць, у выніку чаго слова з матываванай назвы прадмета робіцца нематываваным тэрмінам. Прычынай дээтымалагізацыі могуць быць гукавыя змены, якія парушаюць роднасныя сувязі слоў, знікненне першапачатковай вытворчай асновы, непрадуктыўнасць некаторых старых афіксаў, умоўны характар назвай тых ці іншых прадметаў. Прыклады дээтымалагізацыі:

а) назоўнікаў: «відэлец» (страчана сувязь са словам «вілы»), «сталіца» (параўн. «стол»);

б) прыметнікаў: «карычневы» (параўн. «карыца»).