Елка чырвоная
Елка чырвоная | ||||||||||||||||
Елка чырвоная на гары Спрус-Ноб | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Picea rubens Sarg., 1898 | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||||
|
Елка чырвоная[1] (Picea rubens) — адзін з відаў елкі, класіфікаваны Ч. Сарджэнтам .
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Арэал віду — раён ад ракі Святога Лаўрэнція да Атлантычнага ўзбярэжжа Новай Шатландыі і Новай Англіі. На поўдні елка чырвоная можа сустракацца на вышынях больш за 1000 м ад Адзірондака да Алеганскіх гор у Апалачах, ізаляваныя арэалы да Паўночнай Караліны. Найбольш распаўсюджаны від у Новай Англіі і атлантычным узбярэжжы Канады. Елка чырвоная — адзін з сімвалаў Новай Шатландыі[2].
Елка чырвоная вырошчваецца і як дэкаратыўная расліна (формы «Virgata» і «Nana»)[3].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Елка чырвоная прадстаўляе сабой вечназяленае хвойнае дрэва. У залежнасці ад умоў вышыня дрэва дасягае 20-40 м, але ў складаных умовах вышыня можа складаць 4-5 м. Дыяметр ствала ў сярэднім 60 см, але можа дасягаць 1,5 м[4]. Ігліца каля 10-15 мм даўжынёй і каля міліметра шырынёй. Насенне 2-3 мм даўжынёй, з вялікім крылом. Шышкі яйкападобныя, 3-5 см даўжынёй і 1,5—3,5 см шырынёй, у спелым выглядзе — чырванавата-карычневыя. Жыве елка чырвоная 250—400 гадоў.
Найбольш блізкі від — Picea mariana, у агульным арэале ў натуральных умовах могуць утварацца гібрыды[5].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Picea rubens in Flora of North America
- ↑ Ель — GreenInfo.ru
- ↑ Ель. Picea rubens
- ↑ Farjon, A. (1990). Pinaceae. Drawings and Descriptions of the Genera. Koeltz Scientific Books ISBN 3-87429-298-3.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ель // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. (Праверана 19 верасня 2011)