Епархія
Епа́рхія (ад грэч. ἐπαρχία) у хрысціянскай царкве — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на чале з епіскапам (архірэем). Першапачаткова епархія як вобласць, якая кіруецца епіскапам, супадала з тэрыторыяй гарадской абшчыны, але пасля рэформаў Дыяклетыяна пашырылася да межаў грамадзянскай правінцыі[1].
У грэчаскіх цэрквах называецца тэрмінам ἤ Επισκοπή. У старажытнай царкве цяперашняй епархіі прынцыпова адпавядала адзінка, названая ў кананічных тэкстах ἤ Παροικία; тэрмін жа ἤ ἐπαρχία у дачыненні да царкоўнага падзелу адпавядаў цяперашняй мітрапаліцкай акрузе (мітраполіі).
У Рымска-каталіцкай царкве епархіі таксама завуцца дыяцэзіямі (лац.: dioecesis), на чале якога стаіць архірэй (біскуп ці архібіскуп). Дыяцэзія, якую ўзначальвае архібіскуп, завецца архідыяцэзія.
У сучаснай Рускай Праваслаўнай Царкве
[правіць | правіць зыходнік]Статут Рускай Праваслаўнай Царквы 2000 года вызначае епархію як «мясцовую царкву, якая ўзначальваецца архірэем і аб'ядновае епархіяльныя ўстановы, благачынні, прыходы, манастыры, падвор'і, Духоўныя адукацыйныя ўстановы, брацтвы, сястрыцтвы, місіі» [2].
«Епархіяльны архірэй, па пераемству ўлады ад святых апосталаў, ёсць прадстаяцель мясцовай царквы — епархіі, кананічна кіраўнік яе пры саборным садзейнічанні кліру і парафіян» [3].
Межы епархіі вызначаюцца Свяшчэнным Сінодам і звычайна ўзгадняцца з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам суб'ектаў Расійскай Федэрацыі.
З 1990-х епархіяльны падзел ва УПЦ і ў Беларускім Экзархаце значна адрозніваецца ад адміністрацыйнага абласнога падзелу: колькасць епархій і епархіяльных архірэяў пераўзыходзіць колькасць рэгіёнаў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Епархія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 392.