Еўрапейскія гульні 2015
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/54/Stamps_of_Azerbaijan%2C_2014-First_European_Games._Baku_2015.jpg/400px-Stamps_of_Azerbaijan%2C_2014-First_European_Games._Baku_2015.jpg)
Еўрапейскія гульні 2015 (азерб.: 2015 Avropa Oyunları; англ.: 2015 European Games) — першыя ў гісторыі Еўрапейскія гульні, якія праходзілі ў сталіцы Азербайджана, у горадзе Баку з 12 па 28 чэрвеня 2015 года.
Цырымонія адкрыцця гульняў адбылася 12 чэрвеня 2015 года, а цырымонія закрыцця прайшла 28 чэрвеня 2015 года. Было разыграна 253 камплекты ўзнагарод, прынялі ўдзел 5730 спартсменаў з 50 краін Еўропы, што спаборнічалі ў 30 відах спорту, у 11 з якіх спартсмены маглі атрымаць ліцэнзіі на Алімпійскія гульні 2016.
Беларусь на Еўрапейскіх гульнях 2015
[правіць | правіць зыходнік]У склад зборнай Беларусі ўвайшлі 151 спартсмен і 53 трэнеры[1]. Беларусь прадстаўлена ў наступных дысцыплінах: акрабатыка, бокс, вольная і грэка-рымская барацьба, веласпорт (ВМХ і шаша), пляжны валейбол, спартыўная і мастацкая гімнастыка, веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, плаванне, сінхроннае плаванне, скачкі ў ваду, скачкі на батуце, стральба з лука, стральба кулявая, настольны тэніс, трыятлон, фехтаванне, бадмінтон, каратэ, самба, тэквандо[2].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Еўрапейскія гульні 2015 на Вікісховішчы |
---|
- Афіцыйны сайт гульняў
- Каманда Беларусі на сайце гульняў Архівавана 6 чэрвеня 2015.