Жамойцкая харугва
Жамойцкая харугва | |
---|---|
|
|
Зацверджаны | 1566 |
Прапорцыя |
|
адваротны бок |
Жамойцкая харугва (польск.: Chorągiew Żmudzka) — геральдычны сцяг паспалітага рушэння Жамойцкага староства Вялікага княства Літоўскага.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Белае палотнішча з дзвюма косамі, на пярэднім баку мае выяву Пагоні — герба Вялікага княства Літоўскага на чырвонай тарчы, на адваротным — паўсталага чорнага мядзведзя ў срэбным (белым) ашыйніку на чырвонай тарчы — герба Жамойцкага княства (староства)[1].
На харугве часоў рэчыпаспалітаўска-маскоўскай вайны 1609—1618 гадоў, вакол выяў гербаў, прамавугольнікам напісана імя і тытул караля Жыгімонта Вазы — Sigismundus III Dei gratia rex Poloniae magnus dux Lithuaniae.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Для яўнага адрознення ад каронных і пазначэння належнасці ваяводстваў да Вялікага княства Літоўскага, Статутам 1566 года было вызначана, што ўсе ваяводскія харугвы на пярэднім баку маюць выяву вялікакняжацкага герба «Пагоні»[2]. Аляксандр Гваньіні паведамляе, што ў ваяводства на белым сцягу з дзвюма косамі звычайна выяўлены герб Вялікага княства Літоўскага Пагоня на чырвоным шчыце[3][4]. Марцін Бельскі сваёй «Хронікі польскай» (1597)[5] і Барталамей Папроцкі ў сваёй кнізе «Гербы польскага рыцарства» (1584)[6] паведамляюць, што на адным баку харугвы выяўлена Пагоня, на другім — паўсталы чорны мядзведзь у белым ашыйніку, у чырвонай тарчы, як сімвал сваёй зямлі. Аналагічнае апісанне сцяга ў XVIII стагоддзі паўтарыў Каспар Нясецкі[7].
Узнікненне герба Жамойцкага княства (староства) звязваюць са старажытным паданнем, што арыстакратычныя сям’я Урсінаў (ад лац.: ursus — мядзведзь або мядзведжы) перасялілася з Італіі ў Літву[8].
На аснове сцяга староства ў 1994 годзе Эдмундасам Рымшам (літ.: Edmundas Rimša) створаны сцяг гістарычнага рэгіёну Жамойць — белае палотнішча з дзвюма касіцамі, якое мае вузкую чырвоную аблямоўку і поўны герб Жамойці.
Зноскі
- ↑ Žemaitijos vėliava (svarbiausia informacija) (літ.)
- ↑ Дубенецкий Н. Витебский герб: культурный фетиш или напоминание Архівавана 13 мая 2015. (geraldika.ru)
- ↑ Аляксандр Гваньіні Апісанне Еўрапейскай Сарматыі, 1570-я
- ↑ Флаги этнокультурных регионов Литвы (vexillographia.ru)
- ↑ Марцін Бельскі Хроніка польская (польск.: Kronika polska), 1597
- ↑ Барталамей Папроцкі «Гербы польскага рыцарства» , 1584
- ↑ Žemaitijos vėliava (svarbiausia informacija) (літ.)
- ↑ Исторические области Литвы (heraldicum.ru)