Жанна Пакен
Жанна Пакен | |
---|---|
фр.: Jeanne Paquin | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Jeanne Marie Charlotte Beckers |
Род дзейнасці | гранд-куцюр’е |
Дата нараджэння | 23 чэрвеня 1869[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 жніўня 1936 (67 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Муж | Isidore-René Jacob-Paquin[d] |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жанна Пакен (фр. Jeanne Paquin, 1869 — 1936) — французская мастачка-мадэльер, вядомая сучасным і інавацыйным дызайнам. Яна была адной з першых жанчын-куцюр’е і адным з піянераў сучаснага моднага бізнесу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Жанна Пакен, народжаная Жанна Мары-Шарлот Бекерс, нарадзілася ў 1869 годзе ў Сен-Дэні, паўночным прыгарадзе Парыжа, у сям’і лекара. Яшчэ падлеткам пачала вывучаць швейную справу ў невялікім атэлье, а праз некалькі гадоў яна атрымала месца ў доме моды «Руф», дзе прайшла шлях ад майстрыхі да галоўнай краўчыхі, якая ўзначальвала атэлье.
У лютым 1891 года Жанна выйшла замуж за Ісідора Рэнэ Жакоба Пакена, з якім стварыла ў Парыжы ў 1891 годзе дом высокай моды Paquin, які праіснаваў да 1956 года і меў асаблівую вядомасць і рэпутацыю ў першай трэці XX стагоддзя. Жанна была галоўным дызайнерам, а яе муж кіраваў бізнэсам, займаўся адміністрацыйнымі справамі фірмы, працаваў з кліентамі.
У 1898 годзе яны адкрылі філіял свайго Дома моды ў Лондане, затым у 1912 годзе ў Буэнас-Айрэсе і ў Нью-Ёрку, а таксама ў 1914 годзе ў Мадрыдзе. Філіял знакамітага House of Paquin у Нью-Ёрку на Пятай авеню спецыялізаваўся на футры. Сярод яе кліентак з’явіліся прадстаўніцы арыстакратычных і манархічных сем’яў. Пасля смерці мужа ў 1907 годзе Жанна Пакен кіравала бізнесам разам са сваёй сям’ёй да 1920 года. Паміж 1912 і 1920 гадамі Пакен стварала калекцыі адзення для актыўных жанчын. У 1913 годзе яна першай з жанчын-мадэльераў атрымала ордэн Ганаровага легіёна.
Яна стварыла шэраг касцюмаў па эскізах Лявона Бакста і Поля Ірыба. Асабліва знакамітай стала калекцыя «Танга» (1914).
Зноскі
- ↑ Jeanne Paquin // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Paquin // Artsy — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Léonore database — ministère de la Culture.