Перайсці да зместу

Жонаш Савімбі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жонаш Мальейру Савімбі
парт.: Jonas Malheiro Savimbi
Дата нараджэння 3 жніўня 1934(1934-08-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага 2002(2002-02-22)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Nazar[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг Анголы Ангола
Званне генерал
Камандаваў УНІТА
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жонаш Мальейру Савімбі (парт.: Jonas Malheiro Savimbi; 3 жніўня 1934 — 22 лютага 2002) — ангольскі палітычны дзеяч, партызанскі лідар, заснавальнік паўстанцкай групоўкі УНІТА (1966).

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Належаў да народнасці авімбунду. Выдатна зарэкамендаваў сябе ў школе адной з пратэстанцкіх місіянерскіх арганізацый і пазней быў адпраўлены ў Партугалію, дзе ён паступіў на медыцынскі факультэт, але не скончыў яго і, захапіўшыся палітыкай, перабраўся ў Швейцарыю. У 1965 скончыў швейцарскі Інстытут палітычных і сацыяльных навук. Першапачаткова быў членам Фронту нацыянальнага вызвалення Анголы (ФНЛА). У 1966 годзе, прайшоўшы палітычную і ваенную падрыхтоўку ў Кітаі, Савімбі вярнуўся на радзіму і заснаваў Саюз за поўную незалежнасць Анголы (УНІТА).

Зноскі

  1. а б Jonas Savimbi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jonas Malheiro Savimbi // Brockhaus Enzyklopädie