Перайсці да зместу

Жонка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Жонка (сужэніца) — жанчына ў дачыненні да мужчыны, які знаходзіцца з ёй у шлюбе, г. зн. да мужа.

На побытавым узроўні адрозніваюць грамадзянскі шлюб і афіцыйны шлюб. Часам лічыцца, што калі мужчына супольна з жанчынай жывуць, вядуць гаспадарку і (альбо) маюць дзяцей, але не зарэгістравалі шлюб афіцыйна, то яны знаходзяцца ў грамадзянскім шлюбе. А калі зарэгістравалі — у афіцыйным шлюбе. Але гэта памылковае меркаванне. З пункту гледжання закону адрозніваюць грамадзянскі шлюб і царкоўны шлюб паводле месца рэгістрацыі ў дзяржаўных органах улады або ў царкве ці касцёле.

Блізкія азначэнні

[правіць | правіць зыходнік]

Напярэдадні шлюбу і у час самога шлюбу жанчына завецца маладой (нявестай). На побытавым узроўні гэтым азначэннем могуць пазначаць і дзяўчыну, якая рыхтуецца да шлюбу. Жанчыну, муж якой памёр, альбо прызнаны памерлым — завуць удавой.

Дзяржаўны грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь дазваляе развод. У гэтым выпадку жанчына прымае адпаведны статус. Каталіцкі касцёл развод не дазваляе.

У хрысціянстве, калі жанчына дае афяру (зарок) бясшлюбнасці і паступае ў манастыр або кляштар, яе завуць нявестай Хрыста.