Забойства ў Новай Шатландыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Масавае забойства ў Новай Шатландыі
Месца нападу Канада Новая Шатландыя, Канада
Дата 18 — 19 красавіка 2020
Спосаб нападу масавае забойства, стральба, падпалы
Зброя стралковая зброя
Загінулыя не менш за 23 (разам з Уортманам)[1]
Параненыя як мінімум 2[1]
Колькасць тэрарыстаў 1
Тэрарысты Габрыэль Уортман[2]

Забойства ў Новай Шатландыі — злачынства, здзейсненае 18 і 19 красавіка 2020 года Габрыэлем Уортманам, які забіў па меншай меры 22 чалавекі і падпаліў не менш за пяць будынкаў у канадскай правінцыі Новая Шатландыя, перш чым быў забіты паліцыяй пасля пераследу яго аўтамабіля[3].

Злачынства стала самым крывавым нападам з ужываннем агнястрэльнай зброі ў гісторыі Канады. Яно пабіла папярэдняе па ліку ахвяр масавае забойства ў Політэхнічнай школе Манрэаля 1989 года, у выніку якога загінулі 15 чалавек, у тым ліку сам стралок[4]. Паліцыя сцвярджае, што матыў злачынства пакуль не ўстаноўлены[5][6].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

18 красавіка[правіць | правіць зыходнік]

Каля 23:00 (UTC-3) па мясцовым часе супрацоўнікі Каралеўскай канадскай коннай паліцыі (КККП) адрэагавалі на шматлікія званкі ў службу 911 у сувязі з інцыдэнтам са стральбой у Портапік, размешчаным за 130 кіламетраў на поўнач ад горада Галіфакс[7][8][9]. Да гэтага часу тры дамы на Портапік-Біч-Роўд былі пад абстрэлам, і па меншай меры пяць чалавек загінулі. Усе загінулыя былі застрэленыя, калі спрабавалі выратавацца ад агню. Афіцэр, які адным з першых прыбыў на месца здарэння, паведаміў па радыё, што паліцыя яшчэ не знайшла падазраванага[10][11].

У 23:32 КККП размясціла твіт з просьбай да жыхароў гэтага раёна заставацца дома з зачыненымі дзвярыма, але ніякага паведамлення праз правінцыйную сістэму экстранага апавяшчэння пры гэтым зроблена не было[12].

19 красавіка[правіць | правіць зыходнік]

Каля 8:00 раніцы па тэлефоне 911 паведамілі пра «выбух і стральбу» ў доме на Хантэр-Роўд ва Уэнтуорце, прыкладна ў 37 кіламетрах на поўнач ад Портапіка. Два жыхары і сусед, які адправіўся аказваць дапамогу, былі забітыя. Затым яшчэ адна ахвяра была знойдзена застрэленай падчас прагулкі ва Уэнтуорт-Вэлі.

КККП апазнала 51-гадовага Уортмана, як падазраванага, у 08:54 раніцы і папярэдзіла, што ён быў апрануты як афіцэр КККП і кіраваў копіяй паліцэйскай машыны[13][14][15][16]. Паміж 10:04 і 11:04 падазраваны быў заўважаны ў ваколіцах населеных пунктаў Гленхолм, Дэберт і Брукфілд. Крыніца ў праваахоўных органах паведаміла CNN, што ў гэты час Уортман пачаў бязладна спыняць вадзіцеляў і забіваць іх[17].

Незадоўга да 11:24 Уортман сутыкнуўся з канстэблем КККП Хайдзі Стывенсан (Heidi Stevenson) на шашы № 2 у Шубенакадзі. Сведкі паведамілі, што бачылі, як Уортмен бег да Стывенсан, і чулі перастрэлку, у выніку якой Стывенсан была забітая. Таксама паранены іншы афіцэр. На месцы здарэння былі заўважаны дзве падпаленыя машыны, у тым ліку, магчыма, аўтамабіль Уортмана[18]. Пасля гэтага злачынец працягнуў шлях на поўдзень у серабрыстым пазадарожніку Chevrolet Tracker, выкрадзеным у адной з яго ахвяр, і ў наступны раз яго ўбачылі ў Мілфардзе[19].

Нарэшце, у 11:40 раніцы, больш чым праз 12 гадзін пасля таго, як паліцыя адказала на першую скаргу на стральбу з агнястрэльнай зброі, Уортман быў застрэлены паліцыяй на заправачнай станцыі Irving Big Stop ў Энфілдзе[20].

Расследаванне[правіць | правіць зыходнік]

Ніякіх афіцыйных матываў для гэтых забойстваў устаноўлена не было. Паліцыя не кваліфікавала дадзенае злачынства як тэрарыстычны акт.

Спасылаючыся на неназваную крыніцу ў праваахоўных органах, CNN паведаміла, што інцыдэнт, магчыма, пачаўся як выпадак дамашняга гвалту ў адным з дамоў, дзе Уортман нібыта спрабаваў знайсці былую партнёрку.

Група рэагавання на сур’ёзныя інцыдэнты ў Новай Шатландыі абвясціла, што правядзе расследаванне ў дачыненні да афіцэраў КККП па факце стральбы[21][22].

Былі ўзняты пытанні аб тым, чаму Новая Шатландыя не выкарыстоўвае сваю сістэму экстранай абвесткі, каб папярэдзіць грамадскасць аб забойствах. КККП выкарыстала Twitter для прадастаўлення інфармацыі, але закранутыя раёны мелі дрэннае Інтэрнэт-абслугоўванне і былі ў асноўным населены пажылымі людзьмі, якія маглі не выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі. Выкарыстанне сістэмы экстранай абвесткі Новай Шатландыі дазволіла б адпраўляць тэкставыя паведамленні, тым самым своечасова папярэдзіць жыхароў аб атаках. Супэрінтэндант КККП Лэзер сказаў, што будзе праведзена расследаванне працэсу прыняцця рашэнняў аб папярэджанні грамадскасці[23].

Загінулыя[правіць | правіць зыходнік]

Уортман забіў па меншай меры 22 чалавекі, у тым ліку афіцэра Хайдзі Стывенсан, за плячыма якой было 23 гады службы. Ён таксама параніў другога афіцэра КККП[24]. Акрамя гэтага, па меншай меры яшчэ адзін чалавек атрымаў раненні. Па словах камісара Брэнды Лукі, некаторыя з першых ахвяраў Уортмана былі цесна звязаны з ім, але па меры таго, як ён працягваў страляць, яго мэты станавіліся ўсё больш выпадковымі. Лічыцца, што загінулыя памерлі ад агнястрэльных раненняў, але абмяркоўваюцца і іншыя прычыны.

Забойца[правіць | правіць зыходнік]

КККП апазнала злачынца як Габрыэля Уортмана, зубапратэзнага тэхніка[25]. Ён вучыўся ў сярэдняй школе Рыверв’ю ў Нью-Брансвіку і марыў стаць паліцыянтам[26]. Знаёмыя апісвалі яго як ветлівага чалавека, які часта праводзіў час у сезонным доме недалёка ад бухты Кобекід[27].

Уортман меў хобі — купляць памятныя рэчы праваахоўных органаў і рамантаваць старыя паліцэйскія аўтамабілі. Адзін з суседзяў апісваў яго дом як «свяцілішча» ў гонар КККП[28]. Габрыэль захоўваў два старыя паліцэйскія аўтамабілі.

Як расказалі суседзі, Уортман змагаўся з алкагалізмам, і яго прыбытковы бізнес пацярпеў ад пандэміі каранавіруса, якая прымусіла спыніць аказанне ўсіх неістотных стаматалагічных паслуг.

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Сцягі па ўсёй Канадзе былі прыспушчаны да паловы мачты[29]. Палата абшчын ушанавала хвілінай маўчання памяць загінулых[30].

1 мая Прэм’ер-міністр Канады Джасцін Трудо абвясціў пра забарону прыватным асобам купляць, прадаваць, перавозіць, увозіць ці выкарыстоўваць больш за 1500 мадэляў штурмавой зброі, якія ў тым ліку выкарыстоўваліся ў масавых забойствах у суседніх ЗША[31].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Grant, Taryn. 23 people confirmed dead in N.S. mass shooting. CBC News (21 красавіка 2020). Праверана April 21, 2020.
  2. Стали известны подробности о жизни убившего 16 человек канадского стрелка. Lenta.ru (20 красавіка 2020). Праверана 24 красавіка 2020.
  3. "Teacher, family of 3 and RCMP officer among victims of N.S. shooting rampage". CBC News. 2020-04-19. Праверана 2020-04-20.
  4. Gillies, Rob (2020-04-19). "16 killed in shooting rampage, deadliest in Canadian history". Associated Press. Архівавана з арыгінала 2020-04-19. Праверана 2020-04-19.
  5. Diaz, Johnny; Bilefsky, Dan (2020-04-19). "Nova Scotia Shooting Kills at Least 16, Police Say". The New York Times. Архівавана з арыгінала 2020-04-19. Праверана 2020-04-19.
  6. Blatchford, Andy (2020-04-19). "Gunman kills at least 16, including officer, in Nova Scotia". Politico. Праверана 2020-04-20.
  7. "Nova Scotia mass killings: What we know and what we don't know". CBC News. 2020-04-19. Архівавана з арыгінала 2020-04-20. Праверана 2020-04-19.
  8. "Timeline: How an active-shooter situation unfolded in Nova Scotia". CBC News. 2020-04-19. Архівавана з арыгінала 2020-04-20. Праверана 2020-04-19.
  9. Madani, Doha; Stelloh, Tim (2020-04-19). "16 dead, including officer, in shooting, Canadian authorities say". NBC News. Праверана 2020-04-19.
  10. Tasker, John Paul (2020-04-20). "'Those scars will never heal': piecing together a gunman's murderous rampage in Nova Scotia". CBC News. Праверана 2020-04-21.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (link)
  11. Deliso, Meredith (2020-04-19). "16 dead, including police officer, in deadliest shooting in Canadian history". ABC News. Праверана 2020-04-19.
  12. "Nova Scotia shooting: Gabriel Wortman kills 16 including police officer in Canada's deadliest shooting attack". MassLive. 2020-04-19. Праверана 2020-04-19.
  13. Jerrett, Andrea (2020-04-19). "At least 18 people killed in N.S. shooting; deadliest such attack in Canada: police". CTV News. Праверана 2020-04-19.
  14. Shah, Maryam (2020-04-19). "Timeline: What we know about the Nova Scotia shooting spree". Global News. Праверана 2020-04-19.
  15. A timeline of the deadly shooting incident in Nova Scotia (англ.). CTV News (19 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2020. Праверана 19 красавіка 2020.
  16. "RCMP officer among the dead after Nova Scotia gunman's rampage". CBC News. 2020-04-19. Архівавана з арыгінала 2020-04-19. Праверана 2020-04-19.
  17. McLaughlin, Eliott C.; Newton, Paula (April 20, 2020). "Gunman evaded police for nearly 12 hours and killed at least 18 in one of Canada's deadliest mass shootings". CNN. Архівавана з арыгінала April 20, 2020. Праверана April 20, 2020.
  18. "Death toll from Nova Scotia gunman's rampage climbs to 19". CBC News. 2020-04-20. Праверана 2020-04-20.
  19. "Canada shooting: Gunman kills at least 18 in Nova Scotia". BBC News. 2020-04-19. Архівавана з арыгінала 2020-04-19. Праверана 2020-04-19.
  20. Collins, Sean (2020-04-19). "What we know about a mass shooting in Nova Scotia, Canada". Vox. Праверана 2020-04-19.
  21. INVESTIGATION BEGINS INTO ENFIELD DEATH. Serious Incident Response Team (19 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  22. SIRT TO INVESTIGATE DISCHARGE OF FIREARM BY RCMP OFFICERS. Serious Incident Response Team (20 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  23. Gorman, Michael (2020-04-20). "N.S. premier not ready to question if a public alert should have been issued about gunman". CBC News. Праверана 2020-04-20.
  24. Quon, Alexander; Stephenson, Mercedes (2020-04-19). "17 dead, including one RCMP officer, after shooting spree in Portapique, N.S." Global News. Архівавана з арыгінала 2020-04-19. Праверана 2020-04-19.
  25. Cecco, Leyland. Nova Scotia shooting: shock and surprise at killings by denturist. The Guardian (19 красавіка 2020). Праверана 19 красавіка 2020.
  26. 'Just unbelievable': Neighbours of Nova Scotia shooting suspect shocked by news (англ.). CTV News (19 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  27. Bogart, Nicole (2020-04-20). "What we know about the Nova Scotia rampage suspect". CTV News. Праверана 2020-04-20.
  28. Woo, Andrew; Mercer, Greg (2020-04-19). "Nova Scotia mass shooter was a denturist with an obsession for policing". The Globe and Mail. Архівавана з арыгінала 2020-04-20. Праверана 2020-04-20.
  29. Cecco, Leyland (2020-04-20). "Nova Scotia shooting: friends and family pay tribute to 'beautiful souls' lost in rampage". The Guardian. Праверана 2020-04-20.
  30. 'We're going to get through this together': Trudeau calls for unity after mass killing. CBC News (20 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2020. Праверана 20 красавіка 2020.
  31. Assault-style weapons banned in Canada following Nova Scotia massacre. euronews.com (2 мая 2020).