Загараддзе (курганны могільнік)
Выгляд
Загараддзе — курганныя могільнікі Х—XII стагоддзяў каля вёскі Загараддзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзяцца за 0,3 км на ўсход ад вёскі, у лесе.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Уключаюць больш за 40 курганоў. Некаторыя дыяметрам 7—10 м, вышынёй 1—1,5 м, астатнія адпаведна 11—14 м і 2 м. У 1888 годзе Еўдакім Раманаў налічыў тут 50 курганоў, 2 з іх раскапаў. У адным пахавальны абрад трупаспаленне, у другім — трупапалажэнне. Знойдзены гаршчок з рэшткамі крэмацыі, жалезны нож, каменная клінападобная сякера. У 1972 годзе паўторна даследаваў А. Р. Мітрафанаў.
Могільнік датуецца X—XII стагоддзямі, належаў крывічам. Матэрыялы раскопак 1888 года захоўваюцца ў Дзяржаўным Эрмітажы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 414—415
- Раскопки в Могилёвской губернии в 1888 году. — У кн.: Древности. Труды Московского археологического общества. М., 1889, т. 13, в. 1
- Романов Е. Р. Археологические находки. — У кн.: Могилёвская старина. Могилёв, 1900. в. 1