Перайсці да зместу

Заезны двор (Вялікая Бераставіца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Заезны двор
53°11′30″ пн. ш. 24°01′11″ у. д.HGЯO
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Матэрыял драўніна
Map

Заезны двор — будынак у Вялікай Бераставіцы Гродзенскай вобласці, размешчаны па вул. Чырвонаармейскай, 10.

Пабудаваны ў другой палове XIX стагоддзя з дрэва. Цяпер жылы дом.

Помнік грамадзянскай архітэктуры з рысамі народнага драўлянага дойлідства. П-падобны ў плане аднапавярховы будынак на бутавым фундаменце, накрыты двухсхільным дахам. Сцены ўмацаваны вертыкальнымі сцяжкамі, члянёны прамавугольнымі вокнамі. Галоўны фасад ашаляваны, завершаны высокім трохвугольным шчытом, дэкарыраваным фігурнай шалёўкай. Да тыльнага фасада прымыкае гаспадарчы корпус, які ўтварае замкнёны ўнутраны двор.