Перайсці да зместу

Закон Тафта—Хартлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Закон Тафта—Хартлі
Названа ад Robert A. Taft[d] і Fred A. Hartley, Jr.[d]
Краіна
Юрысдыкцыя распаўсюджваецца на ЗША
Прыняты заканадаўцам 80th United States Congress[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зако́н Та́фта—Ха́ртлі[1] (англ.: Taft–Hartley Act, афіцыйная назва англ.: Labor Management Relations Act of 1947) — федэральны закон аб рэгуляванні працоўных адносін у краіне, прыняты Кангрэсам ЗША 23 чэрвеня 1947 года. Названы ад імя сенатара Р. А. Тафта і члена Палаты Прадстаўнікоў Ф. Хартлі, якія ўзначальвалі працу па падрыхтоўцы закона.

Закон Тафта—Хартлі быў скіраваны супраць папярэдняга і незбалансаванага працоўнага заканадаўства «новага курсу» (закон Вагнера ад 5 ліпеня 1935 года), якое абмяжоўвала толькі інтарэсы наймальнікаў. Закон абмяжоўваў правы работнікаў і прафсаюзаў:

  • забарона прафсаюзам уносіць у калектыўны дагавор пункт пра «закрыты цэх»;
  • забарона забастовак дзяржаўных служачых;
  • паведамленне наймальніку рабочымі пра забастоўку за 30 дзён да яе пачатку;
  • наданне заканадаўчым сходам штатаў забараняць прафсаюзныя гарантыі, дазволеныя федэральнымі законамі;
  • рэгулярныя справаздачы прафсаюзаў міністру працы пра ўсе свае справы;
  • пісьмовыя паказанні пад прысягай аб непрыналежнасці прафсаюзных функцыянераў да Камуністычнай партыі ЗША[1].

У 1959 годзе быў прыняты дадатковы закон Лэндграма—Грыфіна, а ў 1970 годзе дапаўненні да яго[1].

  • Та́фта—Ха́ртлі зако́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 463. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Та́фта-Ха́ртли зако́н // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 302. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • McCann, Irving G. Why the Taft-Hartley Law? New York: tional Committee to Uphold Constitutional Government|Committee for Constitutional Government, 1950. (англ.)
  • Millis, Harry A. and Brown, Emily Clark. From the Wagner Act to Taft-Hartley: A Study of National Labor Policy and Labor Relations. Chicago: University of Chicago Press, 1950. (англ.)